|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Грамадзтва » Артыкулы » 10 ліпеня 2009 а 733 Гэта здарылася аднойчы ўначы![]() Увага! Гэты артыкул не для гомафобаў. Ён прысвечаны 40–й гадавіне Руху за правы гомасэксуалаў. Крыстафер–стрыт, 53, раён Грынвіч–вілідж, Нью–Йорк. Кавярня “Stonewall Inn”. Менавіта тут 40 гадоў таму прадстаўнікі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі дайшлі да думкі, што яны грамадзяне і павінны змагацца за свае грамадзянскія правы. Амерыканская камуна геяў і лесбіянак, якая сфармавалася яшчэ пасля другой сусветнай вайны, тым не менш была вельмі забітай. Мужчыны з доўгімі і жанчыны з кароткімі валасамі (так іх называлі на публіцы) старанна хавалі свой сакрэт, вялі падвоенае жыццё, не афішавалі свае забабоны. Больш таго, у 1950 годзе на хвалі пераследу камуністаў, гомасэксуалаў як людзей з незвычайным стылем жыцця ўлады ўключылі ў спіс небяспечных для грамадства. Пачалася кампанія па выкрыванню падобных элементаў у нацыянальных дзяржаўных органах. За 1950 год прыкладна 4500 чалавек былі вылічаны і пазбаўленыя працы. Амерыканская асацыяцыя псіхіятраў разглядала іх як паталагічна хворых. Лічылася, што арыентацыя хлопчыка або дзяўчынкі звязаная з праблемамі ў Нельга не сказаць, што сексменшасці не абараняліся. Яшчэ ў 1951 годзе яны стварылі ў Каліфорніі сваю асацыяцыю. Аднак урад з імі асабліва не цырымоніўся. У 1958 годзе справу выдаўцоў часопіса, які асвятляў праблемы геяў, разглядаў Вышэйшы суд ЗША. Пазней адзін гісторык пісаў: “Гэта быў легіён людзей, якіх ігнаравалі, з якіх смяяліся або якіх зневажалі. Іх быццам ніхто не бачыў. У адрозненні ад афраамерыканцаў, жанчын, індзейцаў, яўрэяў, ірландцаў, італьянцаў, іспанамоўных, якія змагаліся за свае правы, гомасексуалы не мелі мовы або дыялекту, сваіх арганізацый, культурных дэфініцый”. Адзінай аддушынай для гомасексуалаў былі бары і кавярні ў багемных кварталах буйных гарадоў, напрыклад “Stonewall Inn” у Нью–Йорку. У 50–я Грынвіч–вілідж стаў цэнтрам авангарднай субкультуры бітнікаў. Аднак нават тут сітуацыя была напружанай. Рэйды паліцыі па барах, якія звычайна кантралявала мафія, былі даволі частай справай. Усю публіку ў выніку падобнай зачысткі забіралі і цягнулі ў бліжэйшы паліцэйскі пастарунак. Далейшы сцэнар быў наступны: калі ты ў інтарэсах
Падчас пратэстаў узнікла ініцыятыва Gay Liberation Movement (Рух за вызваленне геяў). У выніку праз месяц толькі ў Нью–Йорку пачалі выходзіць тры газеты, прысвечаныя правам сексуальных меншасцяў. Праз пару гадоў былі створаныя нацыянальныя асацыяцыі. Ужо праз год у Лос–Анжэлесе і Нью–Йорку прайшлі першыя масавыя маршы, прысвечаныя падзеям 28 чэрвеня ў Грынвіч–вілідж. Рух за правы геяў і лесбіянак, а таксама вельмі блізкі да яго рух феміністак, сталі сімваламі 1970–х. Іх уплыў на грамадскія інстытуты ЗША быў вельмі моцны. Ужо ў пачатку 1970–х гэтых людзей перасталі разглядаць як псіхічнахворых. У 1999 годзе ўрад ЗША ўвогуле прызнаў будынкі на Крыстафер–стрыт, дзе знаходзілася кавярня “Stonewall Inn”, Сёння, падводзячы вынікі 40–гадовай гісторыі, геі і лесбіянкі кажуць, што яны сталі заложнікамі Абама на пасадзе прэзідэнта амаль шэсць месяцаў, аднак ніякага прагрэсу ў гэтай галіне няма. Больш таго, дзень уступлення Абамы ў свае паўнамоцтвы стаў сімвалам паразы руху геяў і лесбіянак. У гэты ж дзень на рэферэндуме большасць жыхароў штату Каліфорнія прагаласавала за забарону аднаполых шлюбаў. Як прэзідэнт, Абама мог неяк ацаніць сітуацыю, аднак ён устрымаўся. Прычыну асцярожных паводзін прэзідэнта ведае кожны, хто цікавіцца палітыкай. Для Абамы вельмі важныя галасы так званага “біблейскага пояса” — выбаршчыкаў кансерватыўных штатаў, кшталту Небраска і Індыяна. Менавіта галасы выбаршчыкаў гэтага рэгіёну сталі адным з галоўных фактараў перамогі кандыдата ад дэмакратаў. 28–га чэрвеня “New York Times” працытаваў Дасціна Блэка (Dustin Black), сцэнарыста “Харві Мілк” (гісторыі пра першага ў ЗША дэпутата–гомасексуаліста), які атрымаў “Оскар”. “У Вашынгтоне лічаць, што дастаткова кідаць гомасексуалам падачкі, і ўсё будзе нармальна”, — кажа Дасцін. На думку Блэйка, няма ніводнага штату ў ЗША, дзе геі маюць роўныя правы з іншымі людзьмі. Між тым, у той жа дзень Барак Абама сустрэўся з лідэрамі абшчыны геяў і паабяцаў быць іх адвакатам. Яшчэ раней прэзідэнт назваў падзеі 28 чэрвеня 1969 года “вялікім укладам у дасягненне роўнасці грамадзян перад законам”.
Паводле
«Новы Час» Аўтар артыкулу: Іван Біч Матэрыялы, блізкія па тэматыцы"Иные" сексуальности в белорусской школе Ученые приводят научные данные в подтверждение врожденности сексуальной ориентации |