|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Грамадзтва » Інтэрвію » 3 сакавіка 2009 а 115 Раман *Тамерлан* Харытонаў расказвае пра сэкс з хлопцамі, выказваецца пра Семянцова і збіраецца на Славянскі гей–парад![]() Тут як у песні: «Кто не знает Ромачку? Рому знают все!». Дваццаціаднагадовы Раман *Тамерлан* Харытонаў адзін з самых сэксуальных юнакоў беларускай гей–тусоўкі, мала ў каго не ўзнікала жаданне з ім пераспаць, а нехта не губляе на гэта надзеі і сёння. Рома — любімчык дзяўчат і хлопцаў, ачаравальная ўсмешка, прыемны целасклад. Але гэта ўсё знешне. Блізкія сябры таксама ведаюць, што Рома, да ўсяго, надзейны чалавек, аддасць апошнія 10 даляраў, калі трэба, і заўсёды прытуліць у сябе, калі раптам спатрэбіцца. Роме, які шмат дзе танчыў, распранацца перад публікай не ў навінку, сёння ён вырашыў распрануцца перад наведвальнікамі ГейБеларусі. Ён сказаў, што думае аб сэксе з хлопцамі, расказаў пра сваю маці, выказаўся адносна пракуды Семянцова і адносна Славянскага гей–прайда. ГейБеларусь: Рома, вось ты ўвесь такі прыгожы і сэксуальны, і модны, у цябе, напэўна, прыхільнікаў больш, чым семачак у сланечніку? Раман: У нас ува ўсіх ёсць свае прыхільнікі. Але кожны ўжо ставіць планку для свайго партнёра сам. Каханне, на жаль, бывае не заўжды, часта мы абіраем сабе партнёра з рацыянальнага падыходу. Не люблю хлусні, што грошы, знешнасць, дабрабыт, машына — гэта не істотна. Гэта істотна! Я хачу бачыць побач з сабой па жыцці паспяховага чалавека, як і абсалютна ўсе астатнія. Выпадковы (але бяспечны) сэкс — гэта адно, быць разам — гэта іншае і крытэрыі адбору тут розныя. Вазьмі мяне стоячы: ГейБеларусь: На колькі ты адкрыты гей, Рома? Ці зрабіў ты камін–аўт? Раман: Я не хаваю сваёй гомасэксуальнасці, пра мяне ведаюць мае маці, сябры, калегі. А зараз я шчырэю на гей–сайце — гэта таксама аб нечым сведчыць. Больш таго, зараз назіраю, што ўсё больш пачынаю сабой ганарыцца, у гэтым ёсць унёсак і нашага ЛГБТ–руху: мінулай вясной Андросенка падняў наш сцяг на Чарнобыльскім Шляху, а восенню 2008 ужо каля 30 чалавек выйшла, каб прашпацыраваць па цэнтральным праспекце! Я дзесяць разоў з захапленнем пераглядаў візію з Парада Гонара Мінск–2008. Зараз я падаў заяву на ўдзел у Славянскім гей–прайдзе і, спадзяюся, весела і з карысцю правесці час на Прайдзе ў Маскве. Дадзім прасрацца там гамафобам! Раман Харытонаў і Сяргей Андросенка насалоджаюцца беларускай прыродай: ГейБеларусь: А як маці паставілася да тваёй гомасэксуальнасці? Раман: Ну… спачатку яна была разгублена, пасля сумнівалася, зараз стала ўсё на свае месцы, маці мяне любіць, заўсёды рада бачыць, заўсёды смачна накорміць і дасць грошаў. Гэта з улікам таго, што сам я з Полацку, а гэта не сталіца, у правінцыі гамафобія больш актуальная. «Я точно знаю хочешь, хочешь, но молчишь...» ГейБеларусь: Для цябе твая гейскасць — гэта чыста трах з хлопцам? Раман: Так пра нас думаюць цёмныя гетэрасэксуалы. Насамрэч, у мяне ўсё як у гетэрасэксуалаў: сэкс важны, але рамантычная прывязанасць — гэта клёва, гэта супер, гэта цяжка падрабіць. Аргазм — гэта не пачуццё. Тут мы нічым не адрозныя ад гетэрасэксуалаў: маладым хочацца і таго, і таго — гэта агульначалавеча. Рома і Рома - лепшыя сябры ГейБеларусь: На днях стаў вядомы адказ на запыт аднаго псеўда гей–актывіста Святаслава Семянцова у вайскоўвую пракуратуру. Што скажаш? Раман: На месцы Аляксандра Палуяна я б набіў гэтаму чалавеку твар. Акрамя таго, што выпадак не салідарны, ён ідзе насуперак самім перакананням гэтага чалавека і супраць пенракананняў усяго ЛГБТ–руху. Усё, што кажа Семянцоў сабе ў апраўданне — хярня. Начысціць морду Семянцову — было б вельмі па–мужчынску і вельмі апраўдана. Ужо нават не важна, хто б гэта зрабіў. Калі казаць больш глабальна, то усё што звязана з Семянцовым і ўсе, хто з ім круцяцца, адразу выклікаюць сумнеў. Шайка–лейка, прахвосты, пракуды — гэта тыя асацыяцыі, якія выклікае Семянцоў. Да ўсяго, ёсць інфармацыя, што Семянцоў, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, сам у Беларусі хаваецца ад службы ў расійскім войску. Раман *Тамерлан* Харытонаў умее прыбіраць канкурэнтаў: ГейБеларусь: Якое тваё стаўленне да гей–парадаў увогуле і да беларуска–расійскага Славянскага гей–прайда? Раман: Зразумела, што ўсе гомасэксуалы любяць гей–прайды заходняга ўзору, як у Сан–Францыска, Амстэрдаме, Рыё–дэ–Жанэйра, але мы павінны паднімаць сваю культуру і тут, у Мінску. Я лічу, што Рэдкі кадар, з-за чаго яшчэ больш каштоўны: ГейБеларусь: Ты прафесійна займаешся танцамі, Раман. Распавядзі пра сваю Раман: Я працаваў у берлінскім гей–клубе «Babylon», у піцерскіх «Грешниках» і маскоўскім клубе «Душа и тело». Працаваў у наваполацкім «Пласцяліне», полацкай «Сфере». У Мінску працяглы час працаваў у клубе «Мэдзісан», у Брэсце ў «Golden Medium» (раней «Паутина»), у Баранавічах у «Клеапатры», у Магілёве ў «Метро». З беларускіх гейскіх клубаў — выступаў у «Фортуне» і ў беларускім нацыянальным, так сказаць, гей–клубе «Люцік». Рома на працы: ГейБеларусь: Калі размова пайшла пра клубы, выкажыся пра беларускія тэматычныя вечарыны. Раман: Вечарыны Геспера пайшлі на спад пасля знікнення «Фортуны», гэта праўда, гэта ўсе ведаюць і не варта гэтага хаваць. «Люцік» таксама нельга сказаць, што квітнее — ён проста заняў сваю нішу стабільнага клуба. Праўда, у клубе назіралася нейкае адраджэнне, калі там праводзіў свае вечарыны Юрась Казачэнка. ГейБеларусь: Ці любіш ты сваю краіну? Раман: Люблю, але як і большасць, пры магчымасці зваліў бы. Лавіць тут няма чаго, палітычны рэжым дадае фарбаў эканамічнаму ладу і хочацца званітаваць. Але зараз тут закруціліся рамантычныя адносіны, ГейБеларусь: Апошняе слова нашаму Герою! Раман: Заставайцеся сабой і станавіцеся яшчэ лепшымі, не зніжайце планкі, верце ў перамогу, імкніцеся да свабоды! Аўтар артыкулу: Сяргей |