|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Грамадзтва » Інтэрвію » 4 лютага 2009 а 625 Юрась КАЗАЧЭНКА пра прома–гурт «Чешем моделей», гей–вечарыны, Славянскі прайд, Геспера, «Люцік» і Макса ЦАРКОВА![]() Даведка: Юрась КАЗАЧЭНКА — яркі, малады, сімпатычны і гарэзлівы хлопец, зорка беларускай сталічнай гей–супольнасці, актывіст праваабарончага праекту ГейБеларусь, удзельнік другога беларускага Параду гонара геяў і лесбіянак, арганізатар прома–гурта «Чешем моделей», які займаецца арганізацыяй зачыненых вечарынаў у беларускай сталіцы. Сёння ён раскрывае сваю душу перад наведвальнікамі ГейБеларусі і дзеліцца інфармацыяй аб сваёй бліжэйшай вечарыне, якая павінна адбыцца ў Мінску 21 лютага. Першая і адразу ўдалая вечарына, якую зладзіў прома–гурт «Чешем моделей» — гэта быў Каралеўскі баль, які прайшоў у клубе «6_А» 18 кастрычніка, пасля рабяты ўдала паўдзельнічалі ў суарганізацыі вечарыны «Каханне заклад здароўя» сумесна з РМГА «Встреча» 29 лістапада 2008. Трэцяя вечарына запланавана ў прома–гурта на 21 лютага — «Apple Fresh» у рэстаране «Яблоко». Рэстаран «Яблоко» (фота рэстарана глядзіце ніжэй) па словах Юрася — гэта вельмі файнае–файнае памяшканне. Ён таксама абяцае, што ўсе будуць у захапленні ад 2 бараў трохпавярховага рэстарана, барнага меню. Кліентам абяцаюць незлічоную колькасць усялякіх розных спіртных напояў.
GayBelarus.by: Чаму «Apple Fresh»? Мы можам разлічваць на бясплатныя кактэлі з яблычным сокам або сіропам? Юрась КАЗАЧЭНКА: Канешне не! Не будзе ніякіх халяўных кактэляў, таму што да мяне на вечарыну прыйдуць выключна тыя людзі, якія жадаюць і любяць траціць свае грошы або грошы сваіх спонсараў. Чаму «Apple Fresh»? Назва вечарыны як нельга дакладна адлюстроўвае атмасферу, якая пануе ў рэстаране.
GayBelarus.by: Што нас чакае незвычайнага ў шоў–праграме? Юрась КАЗАЧЭНКА: Здзівіць людзей мусяць адзін з яскравейшых танцавальных калектываў Мінску — шоў–балет «Тандэм», скандальнае беларускае травесці–шоў «Роковые женщины», стрыптызёр Маўглі з нумарам «Першабытная жарсць» і з вялікім чэлясам. Будуць таксама забаўкі па дробязях: шоў бармэнаў, хабалкі вядучага–МС. Музыка на вечарыне будзе клубная, гуляць будзе ды–джэй Неўскі, таму прыхільнікі Лаліты Міляўскай і Ларысы Долінай могуць смела заставацца дома.
GayBelarus.by: Якія–небудзь асаблівасці нас чакаюць? Юрась КАЗАЧЭНКА: Чакаюць. Гэта вельмі строгія ўсемагчымыя кантролі: і face–control, і dress–code, і beauty–control. У прыстойнае месца хочацца пусціць прыстойных людзей, каб на раніцу памяшканне засталося цэлым. Бо на жаль, ёсць геі, якія паводзяць сябе не як сапраўдныя геі, а як быдла. GayBelarus.by: Чаму ты ўвогуле вырашыў заняцца арганізацыяй зачыненых вечарын?
Хацеў бы выказаць вялікую падзяку ў дапамозе арганізацыі імпрэз — Сняжанцы Лапачцы (Сняжане Жук). Гэта вельмі мілы, даверлівы і творчы чалавек, які нягледзчы на напружаны лад свайго жыцця выконвае шмат арганізацыйнай працы. Яна праяўляе вельмі шмат актыўнасці, зразумела, мяне гэта цешыць. GayBelarus.by: Якое тваё стаўлення да іншых арганізатараў забаўленчых мерапрыемстваў для геяў: сп. Сашы САКОВІЧА і Сярожы ГЕСПЕРА? Юрась КАЗАЧЭНКА: Да цудоўных мужчын — цудоўнае стаўленне. Нармальна стаўлюся і з абодвума стараюся падтрымліваць сяброўскія адносіны. Добра, што ў гэтай краіне ёсць тыя, хто нешта робіць, няхай і з уласнага меркантыльнага інтарэсу. Жаданне зарабіць грошаў — здаровае жаданне, хаця не трэба забываць і аб аддачы тым, хто да цябе прыходзіць. GayBelarus.by: Пытанне як да актывіста праваабарончага праекту ГейБеларусь, чаму ты падтрымліваеш ідэю Славянскага Прайду? Юрась КАЗАЧЭНКА: Я падтрымліваю ўвогуле ідэю Прайдаў, таму і выйшаў на мінскі Прайд 2008 года. Я бачу ў адным Прайдзе ўсё ж сэнсу і агульнага значэння больш, чым у дзясятку паседжанняў ці круглых сталоў, хаця гэта таксама, безумоўна, трэба рабіць. Мне імпануюць ідэі Сярожы АНДРОСЕНКІ — гэта і мінскі Прайд 2008 года, і Транс–Калядкі. Славянскі прайд падтрымліваю таму, што мы сапраўды павінны
GayBelarus.by: Не так даўно на сайце Gay.by Юрась КАЗАЧЭНКА: Я бачыў Макса ЦАРКОВА сёння, літаральна паўгадзіны таму, выглядае ён проста дзіўным чынам выдатна, вельмі вясёлы, у мяне склалася ўражанне, што тое, што каля GayBelarus.by: Юрась, у цябе ёсць каханы хлопец? Юрась КАЗАЧЭНКА: Аднаго няма, некалькі ёсць. Але праблемаў у сэксуальным жыцці ў мяне няма. Не хвалюйся — гэта бяспечны сэкс. Сапраўднага апантанага кахання пакуль у мяне няма. GayBelarus.by: Дзякуй, Юрась, за шчырую размову. Мы абавязкова звернімся па твае каментары і прыйдзем на твае вечарыны яшчэ неаднойчы. Фотаздымкі рэстарана «Яблоко»:
Аўтар артыкулу: Сяргей |