Сёння 9 лютага
Навіны

Гей–радыё ў Казахстане

Гей–радыё ў Казахстане

28 лютага ў Казахстане плануецца запуск першага Інтэрнэт–гей–радыё BOYS′n′GIRLS, якое з′яўляецца праектам афіцыйнай бачыны Gay.kz. Адна з яго задач — аб′яднаць гей–актывістаў як у Алматы, так і ў іншых рэгіёнах Рэспублікі Казахстан. Да працы на радыё прыцягнутыя аднадумцы з Астаны, Паўладара і іншых гарадоў.

Праект не з′яўляецца камерцыйным, яго стваральнікі пераследваюць важную мэту: зрабіць добрае радыё для ўсіх тых, хто любіць прыемную музыку і цікавыя праграмы.

Адрас праекту — http://radio.gay.kz. На радыё вы гарантавана атрымоўваеце агляды навінак клубнай музыкі і клубаў горада, тэматычныя праграмы аб праблемах і пытаннях ЛГБТ–супольнасці, абмеркаванні музычнай гей–культуры, гутаркі і парады па здароваму ладу жыцця, прыгажосці, сям′і, адносінах і іншым, а самае галоўнае – добры настрой. Троху пазней плануецца запуск праграмы аб інтымнай сферы адносін, акцыі і іншае. Паколькі радыё прывязана да сусветнай павуціны, слухачы змогуць перапісвацца адзін з адным у рэжыме анлайн у чаце і на форуме, пазнаёміцца з новымі людзьмі, завесці сяброў па ўсім Казахстане.

Паводле Radio.gay.kz

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Радиоведущий Жан Содель обратился в милицию чтобы доказать, что не "голубой"

Белорусские сайты ЛГБТ-тематики также подвергли анализу в рамках исследования белорусского интернета

Беларуская сацыяльная сетка УСяці ўнесена ў Чорны спіс ГейБеларусі

Белорусская сеть ВСети.By закрыла все ЛГБТ-группы, а Facebook.com намерен пресекать распространение гомофобных сообществ и высказываний

Кіраўнік "ГейБеларусі" падаў у суд на Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Vceti.by закрыла ЛГБТ-группы "за распространение порнографических материалов или предметов"

Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам

GayBelarus.By = GayBelarus.Org

Отключили работу сервера GayRussia.Ru

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte