Сёння 10 лютага
Навіны

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў Беларусі

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў Беларусі

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» адрэдагаваў Беларускі Чорны спіс гамафобных асобаў і арганізацый. На сённяшні дзень спіс складаецца з 11 пунктаў: дзевяці фізічных асобаў і дзвух юрыдычных. Папярэднее абнаўленне было зроблена 11 кастрычніка 2008, ажно пяць месяцаў таму.

Зараз да спісу былі далучаны палітык Віталь Рымашэўскі, псеўда гей–актывіст Святаслаў Семянцоў і Першы музычны тэлеканал. Пры абнаўленьні спісу браліся да ўвагі таксама такія чынікі як свабода думкі, права на крытыку й сатыру, наступствы ад праявы гамафобіі таго ці іншага кандыдата. Чорны спіс ГейБеларусь пачала складаць яшчэ 3 гады таму.

Борачыся за ідэі дэмакратыі, свабоды й раўнапраўя, ЛГБТ–актывістам трэба самім бачыць тую мяжу, дзе ЛГБТ–рух можа ператвараецца ў ЛГБТ–дыктатуру й можа пазбаўляць людзей уласнай думкі, гледзішча й права свабодна выказацца. Мы не пазбаўляем людзей думкі, мы абараняемся ад агрэсіі.

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў БеларусіВіталь Рымашэўскі трапіў у Чорны спіс гамафобаў, бо ў лістападзе 2008 заявіў у інтэрвію тэлеканалу «БелСат»: «Прапаганда сэксуальнай разбэшчанасьці — гэта зло, якое разбурае грамадзтва. Такое ж самае зло, як прапаганда фашызму альбо гвалту ў грамадзтве». Пад сэксуальнай разбэшчанасцю Рымашэўскі мае на ўвазе гомасэксуалізм. Рымашэўскі прапагандуе нецярплівасць.

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў БеларусіСвятаслаў Семянцоў трапіў у чорны спіс, бо гэты расійскі грамадзянін, які пражывае ў Беларусі, выстаўляе сябе за беларускага гей–актывіста і псуе на працягу многіх год рэпутацыю беларускага ЛГБТ–руха, заўважаны ў прамантачванні сродкаў, абражаў іншых беларускіх ЛГБТ–актывістаў і іхныя праекты. На працягу ўсёй дзейнасці займаецца правакатарствам і прадастаўленнем ілжывых звестак.

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў БеларусіПершы музычны ТБ–канал трапіў у спіс, бо пачынаючы з 2006г. пачаў кіравацца новымі правіламі інтарактыўных сэрвісаў, дзе сярод рэкламуючых сэксуальныя паслугі, пад табу трапляюць і аб′явы гома і бісэксуальнага зместу. ЛГБТ–супольнасць лічыць гэта дыскрымінацыяй і пазбаўленнем праў. Зараз партал Gay.by высвятляе гэтае пытанне глыбей, партал звярнуўся па тлумачэнні да тэлеканалу, шэрагу адказных міністэрстваў і да прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі. 

Стваральнікі спісу заклікаюць спыніць кантакты з названымі людзьмі і арганізацыямі, па максімуме ігнараваць іх паслугі і кожны раз, па магчымасці, нагадваць ім аб іхняй гамафобіі і неадпаведнасці еўрапейскім цывілізаваным прынцыпам.

Глядзець усе прозвішчы ўдзельнікаў Чорнага спісу

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Гомофобные надписи на стенах гей-клуба и штаб-квартиры Минского гей-прайда (фото)

Епископ Объединенной церкви христиан веры евангельской призвал не допустить гей-прайд

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

В Мозыре геям нет места ни на площади, ни в милиции?

В Москве полиция задержала участников акции против гомофобии и насилия над ЛГБТ

Депутаты хотят запретить "пропаганду гомосексуализма" в Украине

ЛГБТ-активисты направили сообщение в ОБСЕ

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

За гамафобаў у Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі галасуюць пераважнай большасцю

Кандидат в президенты Виталий Рымашевский готов защищать каждого до смерти

Международная ассоциация организаторов прайдов сменила регионального директора в Восточной Европе

Канкрэтныя сумы прамантачаныя Святаславам Семянцовым за беларускі гей-рух

Редактор белорусского гей–портала может оказаться в армии после вмешательства псевдо гей–активистов

Святасляў Семянцоў папрасіў прабачэння за Бабу Валю і падтрымаў Славянскі гей-прайд

Гамафобнымі выказваньнямі Рымашэўскага зацікавіўся Эўрапарлямэнт

Мэнэджэр выбарчай кампаніі Мілінкевіча называе гомасэксуалізм — фашызмам

Сьвятаслаў Семянцоў напісаў хлусьлівы даклад на замову Ўраду Злучаных Штатаў Амэрыкі

ЛГБТ–актывістамі Беларусі цікавяцца нямецкія чыноўнікі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte