Сёння 10 лютага
Навіны

25 асобнікаў гей-часопісу «Pride» з ЗША не прапусціла Мінская абласная мытня

25 асобнікаў гей-часопісу «Pride» з ЗША не прапусціла Мінская абласная мытня

25 асобнікаў часопісу «Pride», выдаўцом якога з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя арганізатараў прайдаў InterPride, чальцом якой з’яўляецца і праваабарончы праект ГейБеларусь, былі затрыманыя Мінскай абласной мытняй, аб чым 17 ліпеня лідару праекта Сяргею Андросенку прыйшло адпаведнае паведамленне. 20 ліпеня ён наведаў паштовую мытню, дзе прадстаўніца Мінскай абласной мытні паведаміла, што часопісы не могуць быць атрыманыя па той прычыне, што ГейБеларусь не мае юрыдычнага статусу, а для выніковага атрымальніка – Сяргея Андросенкі гэта не рэчы асабістага прызначэння. Гэта абумоўлена беларускім мытным заканадаўствам. Такім чынам наклад ангельскамоўнага часопісу «Pride» за 2009 год з 25 асобнікаў не дайшоў да сваіх беларускіх чытачоў.

У Беларусі ж свайго грамадска-палітычнага часопіса для гомасэксуалаў на дадзены момант не выдаецца, што абумоўлена шматлікімі фактарамі – магчымыя вялікія цяжкасці пры рэгістрацыі выдання і пошуку шляхах яго распаўсюду, вялікая арэндная плата рэдакцыі, невялікая пакупніцкая здольнасць у выніку схаванага існавання беларускай ЛГБТ-супольнасці, што часта зводзіцца выключна да таямнічых прыватных сутрэч, адсутнасці цікаўнасці да грамадскай актыўнасці і боязь адказнасці за такую дзейнасць.

Праект ГейБеларусь таксама хоча нагадаць, што ў Беларусі сістэматычна абмяжоўваюць правы грамадзянаў на свабоду выказвання меркаванняў, атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

У Беларусі захоўваецца татальны кантроль дзяржавы над інфармацыйнай прасторай, і толькі неабходнасць паляпшэння адносінаў з еўрапейскімі краінамі прымушае беларускія ўлады рабіць невялікія саступкі.

Жорскі кантроль за інфармацыйнай прасторай, фактычнае ўвядзенне манаполіі на большасць грамадска-палітычных друкаваных і электронных СМІ, а таксама на сістэмы друку і распаўсюду тлумачыцца імкненнем улады да самазахавання і дэманструе наяўнасць цэнзуры ў краіне.

«У руках сродкаў масавай інфармацыі – зброя самай разбуральнай сілы, і яны павінны кантралявацца дзяржавай», - заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага 2008 у сваёй прамове перад студэнтамі БДУ падчас наведвання новага ўніверсітэцкага корпуса факультэту журналістыкі.

Разам з тым падобны падыход цалкам супярэчыць артыкулам 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, якія забараняюць цэнзуру.

У сувязі з жорсткім заканадаўствам у Беларусі ўскладнены працэсы рэгістрацыі і дзейнасці няўрадавых грамадскіх арганізацый рознага накірунку, палітычных партый, прафсаюзаў, арганізацыя публічных мерапрыемстваў і акцый, ажыццяўленне журналісцкай і праваабарончай дзейнасці.

За дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый ў Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Журналистам региональных СМИ рассказали о гомосексуальности

Гамафобны журналіст Сямашка атрымаў прэмію за "спробу разагнаць гей-прайд" (+відыё)

Журналісты ад гамафобаў таксама трапляюць у спіс неўязных у Еўразвяз

В Вене журналистам рассказали о положении ЛГБТ в Беларуси

Журналіст Васіль Сямашка яшчэ й здаваў удзельнікаў гей-прайда міліцыі (+фота й візія)

Журналист БелаПАН кидал в участников гей-прайда яйцами

Регистрация участников МедиаБарКэмпа продолжается

Паводле апытання на сайце "Белгазеты" большасць за дазол гей-прайда ў Мінску

«НАШАНІВА» рэкамендуе

Белорусские гей-сайты беспокоятя по-поводу указа Президента о регулировании интернета

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte