|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 17 лютага 2010 а 939 27 лютага ў «Клубе 6_А» - прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY»![]() У ноч з суботы на нядзелю, з 27 на 28 лютага, у беларускай сталіцы, у «Клубе 6_А» (Мінск, Партызанскі пр-т, 6а; тэлефон для даведак: +375 29 8630000) адбудзецца прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY: good as you». Часопіс, які пачынае выдаваць Грамадзянская ініцыятыва «Праваабарончы праект «ГейБеларусь» збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці, разважаць на сур'ёзныя тэмы, забаўляць, выклікаць дыскусіі і даваць свае старонкі для творчай рэалізацыі геям, лесбіянкам, бісэксуалам, транссэксуалам, а таксама па-сяброўску настроеным гетэрасэксуалам. Пачатак вечарыны-прэзентацыі а 23:00, шоў-праграмы а 2 ночы. «Па прычыне палітычнага ладу, усталяванага ў краіне, і па-прычыне складанасцяў беларускага заканадаўства аб СМІ, якое спрабуе першапачаткова спыніць любую грамадзянскую актыўнасць, часопіс не мае дзяржаўнай рэгістрацыі, у сувязі з чым мы можам выдаваць абмежаваную колькасць асобнікаў. Але, я лічу, што, у любым выпадку, і ЛГБТ-супольнасць і беларускае грамадства ацэняць наш інфармацыйны праект. Часопіс будзе асвятляць як гей-жыццё, так і gay-friendly. Наогул мы адкрыты свету. Над першым нумарам часопіса працуе каля 10 чалавек, спадзяемся, што ў нас атрымаецца!», - выказаў сваё меркаванне галоўны рэдактар беларускага гей-лесбі часопіса «GAY» Сяргей Прадзед. Часопіс будзе выходзіць на дзвюх мовах - рускай і беларускай. На вечарыну-прэзентацыю 27 лютага ў «Клубе 6_А» з Украіны прыедзе знакамітая травесці Таіс, якая заваявала для Беларусі першае месца на малдаўскім міжнародным конкурсе трансвестытаў «Miss Flowless Queen-2008», запланаваны жаночы стрыптыз і мужчынскія танцы, у якасці дэсерту запланавана БДСМ-шоў. «Кансалідацыя намаганняў беларускай ЛГБТ-супольнасці для зніжэння ўзроўню гамафобіі ў беларускім грамадстве працягваецца. 2010 год абяцае быць насычаным і цікавым, а дадзеная вечарына наблізіць актывістаў да самой супольнасці. Гэта станоўчы момант гэтага інфармацыйна-забаўляльнага мерапрыемства. Прыходзьце. Гэта будзе і карысна, і весела!», - запрашае на вечарыну старшыня Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка. Але арганізатары кажуць, што патрапіць на вечарыну будзе не так проста, у клубе будуць працаваць кантроль прыгажосці, фэйс-кантроль і дрэсс-код. Аўтар артыкулу: GayBelarus Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВышел второй номер журнала "GAY: good as you" Фотасправаздача Насты Касцюк з прэзентацыі новага гей-лесбі часопіса «GAY» Гэй, часопіс G.A.Y.! (+фота і аўдыё) 27 лютага ў Мінску прайшла прэзентацыя новага гей-лесбі часопіса «GAY» (+фота і часопіс) Перасылаць порначасопісы па пошце ў Беларусі – злачынства Дзіва Андэрсан Лі і ГейБеларусь прэзентавалі часопіс «34» 21 сакавіка, у суботу, у «Люціку» — вечарына «34». Прыйдзі і атрымай… Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець" Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё) Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" |
Камэнтары
dze fotki?