|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 9 сьнежня 2009 а 609 61 год змаганьня за правы чалавека![]() Да 10 сьнежня - Дня правоў чалавека 61 год таму краінамі, якія толькі выйшлі з разбуральнай і страшнай вайны, была прынятая УСЕАГУЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА. У прадмове да Дэкларацыі сьцьвярджалася, што менавіта зьнявага правоў чалавека прывяла да войнаў, варварскіх учынкаў, і што “стварэньне сьвету, у якім людзі будуць мець свабоду слова і перакананьняў і будуць свабодныя ад страху і галечы” зьяўляецца высакародным памкненьнем людзей. Беларусь, якая за выключны гераізм пад час вайны стала адным з заснавальнікаў ААН і з’яўлялася адным з распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, устрымалася ад падпісаньня гэтага важнейшага дакумента. У кіраўнікоў тагачаснай Беларусі, відавочна, не хапіла на гэта мужнасьці. Сталіншчына душыла беларускі народ, у грамадзтве панаваў дзікі страх, пасеяны савецкай уладаю ў 30-я і пасьляваенныя гады, калі былі рэпрэсаваныя сотні тысячаў беларусаў. Сур’ёзна разважаць пра тыя свабоды і правы чалавека, якія былі выкладзеныя ў Дэкларацыі маглі хіба што поўныя летуценьнікі. Гэтая Дэкларацыя стала важным дакументам для краінаў з дэмакратычным ладам, але не для беларускага народу. Аж да канца 80-х гадоў тэкст Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пільна хаваўся савецкай уладаю і беларусы ня мелі магчымасьці азнаёміцца з ім. І было з чаго, бо ў Дэкларацыі заяўлялася, што “кожны чалавек павінен валодаць усімі правамі і ўсімі свабодамі, што абвешчаны ў ёй”. І там таксама напісана, што кожны чалавек мае права на справядлівы суд, на свабоду думкі, сумленьня і рэлігіі, на свабоду перакананьняў, атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, на свабоду мірных сходаў і аб’яднньняў, на свабодныя выбары. У Дэкларацыі занадта шмат гаварылася пра свабоду, чаго савецкія ўлады не маглі дапусьціць. Даўно няма ўжо Савецкага Саюзу. За амаль дваццаць гадоў незалежнасьці Беларусі вырасла ўжо цэлае пакаленьне моладзі. Зе першыя гады 90-х былі зроблены агромістыя крокі да стварэньня дзяржаўнай сістэмы, што гарантавала беларусам правы, якіх яны былі пазбаўленыя ў часы “вялікага і магутнага”. Але потым час у нашым жыцьці, здаецца, павярнуў назад. Першы прэзідэнт Лукашэнка, які быў абраны дэмакратычным шляхам, скарыстаў свае паўнамоцтвы дзеля сваёй асабістай патрэбы, зьнішчыў дэмакратычныя інстытуты і ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым. Такім самым чынам у 30-я гады ў Германіі да ўлады прыйшоў Адольф Гітлер. Сёньняшнія беларускія ўлады, выхаваныя ў савецкіх традыцыях, па-ранейшаму зьневажаюць свабоды і правы беларускіх грамадзянаў. Яны перанялі манеру ад савецкай наменклатуры ставіцца да беларусаў як да маўклівага быдла. У краіне не дазваляюцца ці разганяюцца мірныя сходы і дэманстрацыі, у турмах сядзяць палітычныя зьняволеныя – апаненты дзеючай улады, існуе татальны кантроль над газетамі, радыё і тэлебачаньнем, улады перасьледуюць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, усе апошнія гады фальсіфікуюцца выбары. І Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека для сённяшніх беларускіх уладаў зноў стала небяспечным дакументам. У гэтай сітуацыі мы, беларусы, павінныя самі адстойваць свае правы. Як пісаў Янка Купала: Пакіньма напуста на лёс свой наракаць, Мы павінныя даражыць сваімі свабодамі, навучыцца адстойваць свае правы перад чыноўнікамі і дырэктарамі, міліцыяй і судамі, выбарчымі камісіямі і выканкамамі, перад тымі, хто грэбуе імі і пагарджае намі. Мы павінны паказваць маладому пакаленьню, нашым дзецям прыклад абароны ўласнай годнасьці і сваіх правоў. Дык няхай жа Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека будзе тым дакументам, выкананьне якога здолее зрабіць нашае жыцьцё і жыцьцё нашых дзяцей свабодным, годным і багатым. Алесь Бяляцкі, Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Паводле
Праваабарончы цэнтр "Вясна" Аўтар артыкулу: Алесь Бяляцкі, Праваабарончы цэнтр "Вясна" Матэрыялы, блізкія па тэматыцыАнекдот з жыцця. Чаргінец звярнуўся да актывіста "ГейБеларусі" як да дзяўчыны БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов" Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахАлесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае" ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста 2 лістапада - суд над Алесем Бяляцкім. У Беларусь не ўпускаюць праваабаронцаў з Еўропы Мэр Парыжу і адкрыты гей занепакоены арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага Радужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі |