|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 4 сакавіка 2009 а 456 Адбыўся эфір першай радыёперадачы «Гей–Беларусь і Гей–Расія сёння»![]() З 3 сакавіка на інтэрнэт хвалях Галоўнага Gay–Радыё Расіі стартавала штотыднёвая перадача «Гей–Беларусь і Гей–Расія сёння», якая У радыё эфіры слухачы падрабязней азнаёміліся з зараджэннем руху «Славянскі гей–прайд», заснаваным у лістападзе 2008 года на сумесным расійска–беларускім семінары, які праходзіў у Мінску. Падчас гістарычнай сустрэчы было прынята рашэнне аб правядзенні першага шэсця Славянскага гей–прайда 16 траўня 2009 г. у Маскве ў дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне 2009» і другога шэсця ў 2010 году ў Мінску. Таксама ўвосень мінулага года было прынята рашэнне аб цесным супрацоўніцтве на карысць ЛГБТ супольнасці Расіі і Беларусі. Аўтары перадачы азнаёмілі слухачоў з першымі вынікамі супрацоўніцтва праектаў GayRussia.ru і GayBelarus.by, атрыманымі падчас еўрапейскага турнэ ў падтрымку Славянскага гей–прайда ў лютым 2009 года. У Брусэлі расійскія і беларускія актывісты правялі шэраг сустрэч з дэпутатамі Еўрапарламента і прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі. У Люксембурзе актывісты сустрэліся з Жанам Хюcам, чальцом Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ён вядомы сваёй рэгулярнай падтрымкай свабоды сходаў для гомасэксуалаў у Расіі. Свой першы запыт з нагоды забароны мірнай маніфестацыі Маскоўскага гей–прайда чалец ПАРЕ накіраваў у Камітэт Міністраў Рады Еўропы яшчэ ў 2006 году, паўтарыўшы сваю ініцыятыву ў 2007 і ў 2008 гадах. 13 лютага ў французскім Страсбурзе актывісты пры падтрымцы французскай арганізацыі TaPaGes правялі пікет на цэнтральным пляцы горада. Удзельнікі пікету запатрабавалі ад еўрапейскіх інстытутаў абараніць свабоду сходаў для гомасэксуалаў у Расіі і Беларусі. Менавіта ў Страсбурзе находзіцца Еўрапейскі Суд па правах чалавека, у які пасля мінання неабходных інстанцый расійскай судовай сістэмы былі пададзеныя сем скаргаў на парушэнне Расіяй свабоды сходаў для сэксуальных меншасцяў. 15 лютага ў Жэневе на плошчы Нацый ля штаб–кватэры ААН беларуска–расійскія актывісты правялі яшчэ адзін пікет у падтрымку свабоды сходаў у сваіх краінах. У жэнеўскім пікеце таксама прымаў удзел заснавальнік міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі «IDAHO» французскі актывіст Луі–Жорж Тан. У снежні мінулага года 66 краін ААН паставілі подпісы пад заявай аб усеагульнай дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці, ініцыятарам якога выступіў Луі–Жорж Тан. Для тых слухачоў, якія не змаглі паслухаць прамы эфір праграмы, перадачу ў запісы можна паслухаць тут. Адрас Галоўнага Gay–Радыё Расіі, на якім будзе выходзіць штотыднёвая перадача — www.gay–radio.ru. Аўтар перадачы– кіраўнік праваабарончага праекту GayBelarus.by — Сяргей Андросенка Аўтар артыкулу: GayBelarus Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі 24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем! Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы 20 чалавек у Гомелі, 18 чалавек у Віцебску 26 лістапада ў Віцебску фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 18 лістапада ў Гомелі фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход "ГейБеларусі" |
Камэнтары
Нешта гэты першы эфир неяк сам сабой стащ апошним