|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 13 ліпеня 2009 а 946 Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы![]() На фестывалі альтэрнатыўнага мастацтва і моладзевых праектаў «Endorphin», што прайшоў пад адкрытым небам Воршы, праспявалі пра лысіну на БТ, зладзілі перформансы пра каханне да злодзеяў, а міліцыянеры выказалі жаданне зрабіць сабе боды–арт. Ідэю фестываля «Endorphin» (эндарфін — гармон шчасця) месяц таму прыдумалі за гарбатай чатыры жыхары Воршы — Руслан Канавалаў, Алена Калодкіна, Сяргей і Святлана Ластоўскія. Яны звярнуліся да мясцовых улад з просьбай выдзеліць пад гэту мэту базу гарадского цэнтра культуры. Памяшкання арганізатарам не далі, але дазвол на правядзенне фестывалю быў атрыманы. Вечарам 10 ліпеня моладзь з Воршы і бліжэйшых гарадоў сабралася пад адкрытым небам на прыватнай тэрыторыі ў цэнтры горада. Фэст пачаўся з выступу маладога барда з Рэчыцы Арцёма Зэбера, які пад гучныя воплескі праспяваў пра тое, што «на БТ чья–то лысина блестит, ОНТ мне усами шевелит, даже Лад мне культуру заменил». Актывісты ГейБеларусі Сяргей Енін і Сяргей Прадзед на моладзевым фестывалі рабілі крэатыўныя прычоскі і малявалі на целе.
Маладога выканаўцу затым падтрымалі рок–гурты M.E.S.T. (Ворша), «Гольфстрым» (Наваполацк) і бард Зміцер Бартосік. Тым часам у закінутым доме была зладжана выстава сучаснага мастацтва і фатаграфіі.
Супрацоўнікаў міліцыі, якія прыйшлі на фестываль, так уразіла распісванне мадэляў, што яны выказалі жаданне пафарбаваць сваі целы ў прафесійны сіні колер. Мастакі паабяцалі дамаляваць бонусам на іх целах пагоны і берцы. Мінскі тэатр перформансу «Без шуму и пыли» паказаў гледачам некалькі гісторый пра закаханасць, якой скарысталіся злодзеі. Андэграўндны фестываль прайшоў без эксцэсаў.
Паводле
«Салідарнасць» Аўтар артыкулу: Руслан Гарбачоў, фота аўтара Матэрыялы, блізкія па тэматыцыІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле 16 февраля в минском гей-клубе пройдёт Ночь перформанса В Киеве состоялся Международный ЛГБТ-фестиваль Фестиваль посвященный Всемирному дню камин-аута "Открытая тема" Международный Фестиваль Квир-культуры состоялся в полном объёме и без происшествий В столице Индонезии проходит единственный в мусульманском мире кинофестиваль гей-культуры Фотоотчёт с Международного фестиваля квир-культуры в Минске В Петербурге открылся фестиваль квир-культуры, православные готовят акции протеста Международный фестиваль квир-культуры пройдет в Минске 10-12 сентября (+программа) Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНаталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець" Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё) Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая Белорусские ЛГБТ-активисты подали заявление о проведении марша равноправия Гей-активист Сергей Прадед пошлёт Лукашенко учебник по сексологии "Любоў Усходняга блока" неўзабаве выйдзе на экраны (+трэйлер) |