Сёння 10 лютага
Навіны

Алесь Бяляцкі: «Я не бачу перашкодаў для рэгістрацыі аднаполых шлюбаў»

Алесь Бяляцкі: «Я не бачу перашкодаў для рэгістрацыі аднаполых шлюбаў»

На «Радыё Свабода» 11 сакавіка адбылася онлайн-канферэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Прапануем вашай увазе некаторыя, найбольш актуальныя для беларускай ЛГБТ-супольнасці, пытанні і адказы на іх сп. Бяляцкага.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расія). Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага ўнівэрсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музея Максіма Багдановіча (1989-1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» і яго старшыня ў 1986-1989 гг. Быў дэпутатам Мінскага гарсавету (1992-1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1988), быў намеснікам старшыні партыі БНФ. З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які пазней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

Пытанне: Вы калісьці быля сябрам Беларускай каталіцкай грамады, а зараз пад вашым кіраўніцтвам «Вясна» паступова пераходзіць да абароны правоў сэксуальных меншасцяў. У вас змяніліся погляды? Адносіны да веры? Як гэтыя факты між сабой можна пагадзіць?

Адказ: Час ляціць. 20 гадоў таму Беларуская каталіцкая грамада зрабіла моцны штуршок для рэанімацыі рэлігійнага жыцця ў Беларусі і для ўсталявання беларускай мовы ў каталіцкіх касцёлах. І я прыклаў да гэтага свае намаганні і душу. Для мяне асабіста рэлігійныя перакананні, вера ў Бога не пярэчаць талерантнасці ў шырокім сэнсе гэтага слова, у тым ліку і да прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў. Быць вернікам у маім разуменні гэта значыць - мець вялікае цярпенне і разуменне іншасці ў любых ейных праявах. У традыцыйным постсавецкім беларускім грамадстве існуе шмат забабонаў і неадукаванасці ў пытаньнях, датычных сэксуальных меншасцяў. Сэксуальная арыентацыя блытаецца з сэксуальнымі паводзінамі і адчуваннем полавай прыналежнасці. На ўсё на гэта накладзена нябачнае табу. Урэшце я хацеў бы нагадаць вернікам-традыцыяналістам, што ў савецкія часы аднолькава пераследваліся як вернікі, так і прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў. Мы ж не Саветы!

Пытанне: То бок вы супраць пераследу сэксменшасцяў, але і супраць адопцыі імі дзяцей, прызнання іх шлюбаў? Так я зразумеў вашую пазіцыю? Наколькі вашая асабістая пазіцыя ўплывае на агульную пазіцыю каманды Вясны?

Адказ: Так, я супраць пераследу сэксуальных меншасцяў, у нас у Канстытуцыі запісана, што любая дыскрымінацыя ў нас забараняецца. Што тычыцца шлюбаў, я асабіста не бачу ніякіх праблемаў. Усё роўна, па факце, такія партнёрскія саюзы існуюць. У нас свецкая дзяржава і ўсе шлюбы рэгіструюцца дзяржаўнымі органамі. Я не бачу перашкодаў для рэгістрацыі і аднаполых шлюбаў. Я мяркую, што такія саюзы могуць займацца і выхаваньнем дзяцей, калі яны ў стане забяспечыць ім нармальнае псіхалагічнае і сацыяльнае развіццё. Шмат у якіх краінах існуе закон, які рэгулюе юрыдычныя ўзаемастасункі такіх саюзаў. У «Вясны» ёсць вызначаная пазіцыя па гэтых пытаннях. Беларусь калісьці будзе сябрам Рады Еўропы і будзе вымушаная падпісаць Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека і забараніць ўсялякую дыскрымінацыю, у тым ліку і па прычынах сэксуальнай арыентацыі.

Беларускі праваабарончы праект «ГейБеларусь» вітае заяву Алеся Бяляцкага і выказвае павагу і ўдзячнасць за смеласць адкрыта, не саромячыся і не баючыся, заяўляць сваю пазіцыю адносна прызнання правоў ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь паводле «Радыё Свабода»

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" стала адзінай праваабарончай арганізацыяй, якая летась падала дакументы на рэгістрацыю (відыё)

Для дзяржавы акцыі ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў падтрымку правоў ЛГБТ аднолькава незаконныя

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Алесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае"

2 лістапада - суд над Алесем Бяляцкім. У Беларусь не ўпускаюць праваабаронцаў з Еўропы

Мэр Парыжу і адкрыты гей занепакоены арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Радужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого

В день святого Валентина власть продемонстрировала лояльность к геям и нелюбовь к правозащитникам и оппозиционерам

61 год змаганьня за правы чалавека

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte