|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 17 сьнежня 2008 а 606 Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе была прэзентаваная на «L–party» у паб–клубе «Графіці»![]() Увечары 16 снежня, на вечарыне выключна для дзяўчат, была прадстаўленая самая буйная і дзейсная беларуская ЛГБТ–ініцыятыва — Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе. Вусны даклад аб дзейнасці БІСГР прадставіла лесбі–актывістка Паліна ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ, якая распавяла аб тым, што зроблена Ініцыятывай у 2008 годзе, хто такія сябры Ініцыятывы, навошта ўсё робіцца, а таксама аб тым, што плануе зрабіць Ініцыятыва. У паб–клубе быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал руху за правы сэксуальных меншасцяў.
Асабліва горача публіка ўспрыняла інфармацыю пра Парад Гонару Мінск 2008, які Ініцыятыва зладзіла 11 кастрычніка бягучага году. Мінская лесбі–супольнасць ведае пра адбыўшаеся восеньскае шэсце і горача яго падтрымлівае, некаторыя дзяўчаты папрасілі загадзя паведаміць аб даце правядзення Параду Гонару Мінск 2009. Паліна таксама расказала аб тых культурных і грамадскі акцыях, якія былі абвешчаныя рухам апошнім часам, аб прэміі для журналістаў « Адзіным хлопцам, які прысутнічаў на вечарыне, па асабістым дазволе араганізатараў, стаў беларускі гей–актывіст Сяргей АНДРОСЕНКА. Дзяўчаты вельмі цёпла яго сустрэлі і абсалютна не былі супраць яго прысутнасці на культурна–досугавым мерапрыемстве. Таксама на гэтай вечарыне была паказаная дакументальная стужка «Дзяўчаты, якія любяць дзяўчат / Girls who like girls» аб аднаполым жаночым каханні ў кіно. У стужцы вялася гаворка пра фільмы залатой эры эратычнага кіно. Яшчэ прысутныя пазнаёміліся з канадскім гуртом «Tegan & Sara», дзяўчаты з якога таксама закранаюць у сваіх песнях праблему дыскрымінацыі, няроўнасці і нецярплівасці. Выступіў гурт «Солнечный Сахалин» (акустыка). Бліжэйшыя «L–party» у паб–клубе «Графіці»: 19 снежня, 19:00 — «L–party» Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыБеларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд На Паседжанне праекту ГейБеларусь, якое адбудзіцца 7 сакавіка, прыедзе Мікалай Аляксееў Адраджэнне: дзейнасць Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ў 2008 годзе Марына ЧЭН і Вольга КРАЎЗЭ выступілі ў Менску (+фота й візія) Менскія ЛГБТ–актывісты наведалі Віцебск У Віцебску плянуюцца сустрэчы па ЛГБТ–актывізме Сустрэча сяброў Ініцыятывы й сумесны прагляд мастацкага фільму ЛГБТ–тэматыкі Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНавошта табе ўсё гэта, Андросенка? Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі |