Сёння 5 лютага
Навіны

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе (+фота)

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе (+фота)

15 лютага гей-актывісты правялі пікет і накіравалі ліст на імя генеральнага сакратара ААН у падтрымку свабоды сходаў гомасэксуалаў у Расіі і Беларусі. Гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе ў падтрымку свабоды сходаў для гомасэксуалаў у Беларусі і Расіі. Яны таксама накіравалі ліст генеральнаму сакратару ААН сп. Пан Гі Муну з заклікам пасадзейнічаць саблюдзенню свабоды сходаў у Беларусі і Расіі.

У пікеце прынялі ўдзел кіраўнік праваабарончага праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка, актывісты расійскага праваабарончага праекта ГейРасія Мікалай Аляксееў, Юрась Гаўрыкаў і Мікалай Баеў, а таксама прадстаўніцы лесбі-супольнасці Жэневы з арганізацый «L’Estime» і рэдакцыі жэнеўскага ЛГБТ-часопіса і сайта 360.сh.

У пікеце таксама ўдзельнічаў заснавальнік Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі (IDAHO), французскі гей-актывіст Луі-Жорж Тан. У снежні мінулага года 66 краін ААН паставілі подпісы пад заявай аб усеагульнай дэкрыміналізцыі гомасэксуальнасці, ініцыятарам якой выступіў менавіта Луі-Жорж Тан.

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Маніфестанты трымалі плакат з надпісам па-ангельску: «Расія і Беларусь забаранілі ўсе маніфестацыі геяў. ААН павінна дзейнічаць!!! Кожны мае права на свабоду мірных сходаў».

Актывісты асабліва адзначылі, што артыкул 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гарантуе права на свабоду мірных сходаў усім людзям. Беларускі і расійскія гей-актывсты накіравалі ліст на імя генсака ААН Пан Гі Муна. У ім яны заклікалі ААН забяспечыць рэалізацыю права на свабоду сходаў для гомасэксуальных грамадзян, якое рэгулярна парушаецца ўладамі гэтых краін.

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Удзельнікі пікета скандзіравалі лозунгі па-ангельску: «Што мы хочам? Свабоды! Дзе мы хочам яе? У Маскве, у Мінску!», «Што мы хочам? Гей-прайд! Дзе мы яго хочам? У Маскве, у Мінску!».

Пікет выклікаў вялікую цікаўнасць у мінакоў і тырыстаў каля будынку ААН у Жэневе. Некаторыя з іх фатаграфаваліся з маніфестантамі і вясёлкавымі сцягамі.

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Улады і паліцыя швайцарскага горада не выказалі ніякага непакою з нагоды правядзення маніфестацыі на плошчы Нацый. Падчас дэманстрацыі прысутнічаў толькі 1 паліцэйскі.

Нагадаем, што публічная акцыя ў Жэневе адбылася ў межах еўрапейскага турнэ арганізатараў Славянскага гей-прайда ў падтрымку права на свабоду сходаў у Беларусі і Расіі.

13 лютага падобная маніфестацыя адбылася на цэнтральнай плошчы французскага Страсбурга.

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Радужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого

Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается

Дзень супраць гамафобіі ў Магілёве і Гомелі прайшоў без здарэнняў

CIVICUS осудил разгон мирной акции 17 мая в поддержку ЛГБТ в Минске

25 декабря благотворительный ЛГБТ-аукцион в рамках "L-cinema в Граффити"

"Марк, я люблю цябе. Алег"

В Минске прошла ЛГБТ-акция "Сексуальная революция" (+фото и видео)

В Эстонии начата рекламная кампания, которая призывает задуматься о гомофобии и расизме

Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд

3 траўня — Марафон прысвечаны барацьбе з гамафобіяй

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов

Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі

ООН приняла резолюцию о равноправии гомосексуалов

Глава ЮНЭЙДС призвал обеспечить свободы ЛГБТ

ООН рекомендовала Беларуси юридически признать однополые семьи

Беларусь последовательно игнорирует избиения и убийства гомосексуалов

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte