Сёння 10 лютага
Навіны

Беларускія літаратары распрануцца для календара ў квір–клубе

Беларускія літаратары распрануцца для календара ў квір–клубе

Альманах "pARTisan" ажыццявіў праект, які мае шакаваць пурыстычны беларускі культурны асяродак. На старонках свежавыдадзенага календара “Канец словаў” перад чытачамі прадстануць аголеныя літаратары. Прэм′ера–прэзэнтацыя праекту адбудзецца 19 чэрвеня ў «Клубе 6_А». Дзея адбудзецца з 18 гадзіны да 22. Уваход вольны.

Такога ў гісторыі айчыннага прыгожага пісьменства яшчэ не было.

“Канец словаў” можна разумець па–рознаму, — кажуць аўтары праекту, сярод якіх літаратарка Марыйка Мартысевіч і культуролаг Максім Жбанкоў, — як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з′яўляюцца словы”.

У календары (фатографы Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі ) прадстаўлены фотаздымкі 13 літаратараў, кожны з якіх увасабляе адзін месяц). Для “Канца словаў” пагадзіліся распрануцца філосаф ад літаратуры Валянцін Акудовіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН–цэнтру Андрэй Хадановіч, бард Віктар Шалкевіч, журналіст Севярын Квяткоўскі, музыка Андрэй Такіданг, а таксама, Юрась Барысевіч, Андрэй Адамовіч, Усевалад Сьцебурака, Ільля Сін, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі.

Відавочна, каб надаць праекту зорнасці і гучання, аўтары запрасілі фронтмэна гурта “N.R.M.” Лявона Вольскага, які ў вольны ад музыкі час займаецца яшчэ і літаратурай.

На думку Андрэя Хадановіча, у Беларусі “аднойчы мусіць распрануцца кожны”. “Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана “сваё”, — адзначыў паэт.

Прэм′ера–прэзэнтацыя праекту адбудзецца 19 чэрвеня ў бар–клубе “6А”.

Сябры праекта ГейБеларусь будуць сачыць за правядзеннем мерапрыемства, а таксама запрашаюць на імпрэзу ўсіх ахвотных: у клубе збяруцца людзі, якія не ведаюць стэрэатыпаў.

Усе цікавыя мерапрыемствы заўсёды ў нашай Афішы

Паводле TUT.BY

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Камэнтары

mapa rock | 19 чэрвеня 2009 [пятніца, 2235]

Я вас ненавиджу ну чаму аб гэтым нидзе инфы не было ууууууууу аа!

ГейБеларусь: Інфа аб мерапрыемстве была анансавана вельмі шырока. Трэба сачыць за афішамі.

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte