Сёння 10 лютага
Навіны

Да беларускіх гомасэксуалаў: паспрыяйце навуцы — запоўніце апытанку

Да беларускіх гомасэксуалаў: паспрыяйце навуцы — запоўніце апытанку
Стварэнне псіхалагічнага партрэта беларускага гомасэксуала, напісанне навуковай працы
 
1. Ці згодныя Вы з вызначэннем паняцця "гомасэксуальнасць" (Адна з трох тыпічных сэксуальных арыентацый, якая вызначаецца як эмацыянальная, рамантычная, эратычная альбо сэксуальная цяга толькі і выключна да асоб свайго полу)?
 
2. Ці ведаюць Вашы родныя пра Вашу арыентацыю?
 
3. Як яны адносяцца да Вашай арыентацыі?
 
4. Ці ведаюць Вашы сябры пра Вашу арыентацыю?
 
5. Як яны адносяцца да Вашай арыентацыі?
 
6. Ці ведаюць Вашы знаёмыя (супрацоўнікі, аднакурснікі і інш.) пра Вашу арыентацыю?
 
7. Як яны адносяцца да Вашай арыентацыі?
 
8. Ці адчувалі Вы псіхалагічны цяжар пры камін–аўце (камін–аўт — адкрыццё гомасэксуалам факта гомасэксуальнасці сябрам, блізкім, знаёмым пасля ўсведамлення гэтага факта ім самім)?
 
9. Ці былі выпадкі адмаўлення камунікавання з Вамі пасля адкрыцця Вамі факту гомасэксуальнасці пэўнаму чалавеку?
 
10. Як Вы лічыце, ці варта звярнуць увагу грамадства на праблему камін–аўту ў падлеткавым узросце, з–за цяжкасці якога адбываюцца частыя выпадкі самазабойства?
 
11. Як Вы адносіцеся да прылюднага праяўлення сваіх пачуццяў (пацалункі, абдымкі, трыманне рукі ў руцэ) да свайго хлопца/дзяўчыны?
 
12. Ці ёсць сярод Вашых сяброў гетэрасэксуалы?
 
13. Ці лічаце Вы, што ў беларускім грамадстве існуюць стэрыятыпы ў адносінах да гомасэксуалаў?
 
14. Ці даводзілася Вам станавіцца аб′ектам нападак з боку гомафобаў?
 
15. Ці жадалі бы Вы быць гетэрасэксуальным толькі для таго, каб не быць “іншым” для гетэрасэксуалаў?
 

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte