Сёння 10 лютага
Навіны

Даклад "ГейБеларусі" ўвайшоў ва Універсальны перыядычны агляд / UPR

Даклад

Універсальны перыядычны агляд (UPR/УПА) уяўляе сабой новы і ўнікальны механізм Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які стартаваў у красавіку 2008 года і складаецца з агляду выканання правоў чалавека ва ўсіх дзяржавах у свеце адзін раз у чатыры гады і лічыцца альтэрнатыўным аглядам афіцыйнаму агляду ААН.

Асаблівасць УПА заключаецца ў тым, што інфармацыя для агляду збіраецца таксама няўрадавымі, праваабарончымі і іншымі ўстановамі грамадзянскай супольнасці. Інфармацыя збіраецца для павышэння ўзроўню інфармаванасці аб саблюдзенні правоў чалавека, як на нацыянальным, гэтак і на міжнародным узроўні.

У дакладзе “ГейБеларусі”, прадстаўленнага Восьмай сесіі Савета ААН па правах чалавека ў лютым 2010 года, паведамляецца аб тым, што ў беларускім заканадаўстве адсутнічаюць паняткі “сэксуальная арыентацыя” і “гендарная ідэнтычнасць”, адсутнічае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, дзяржава не падтрымлівае арганізацыі і ініцыятывы па барацьбе з гамафобіяй. Паведамляецца аб змоўчванні праблем ЛГБТ у дзяржаўных СМІ,а таксама аб фактах негатыўнага асвятлення ЛГБТ-тэм у дзяржаўных медыях.

Таксама паведамляецца аб артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса, які падстаўяе ЛГБТ-актывістаў пад два гады зняволення на падставе дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый і аб цяжкасцях рэалізацыі права на свабоду асацыяцыі.

У дакладзе паведамляецца пра разгон акцыі супраць ксенафобіі, якую праводзіла беларускае праваабарончае грамадскае аб'яднанне Беларускі Хельсінкскі Камітэт 28 сакавіка 2009, інфармацыйная акцыя была спынена спецназам.

Паведамляецца аб забароне галоўным ідэолагам Мінска сп. Ціцянковым 27 красавіка 2009 правядзення пікета каля будынка Расійскай Федэрацыі ў Мінску.

У дакладзе таксама гаворыцца, што ў траўні 2008 і 2009 гадоў мясцовымі ўладамі былі забаронены публічныя інфармацыйныя акцыі ў Мінску і Гомелі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі.

Паведамляецца аб аблаве на гей-вечарыну ў клубе “Фартуна” 6 кастрычніка 2008 года, калі перад камерамі дзяржаўнага тэлебачання было затрымана блізу 40 наведвальнікаў, а таксама адміністратар і некаторыя бармэны клубу.

У канцы даклада асобны націск робіцца на тое, што ў Беларусі ў заканадаўстве абсалютна не ўлічваюцца інтарэсы аднаполых саюзаў. Таксама націск робіцца на немагчымасць рэалізаваць сваё права на свабоду сходаў.

Даклад праваабарончага праекта "ГейБеларусь" ТУТ (па-ангельску).

Універсальны перыядычны агляд па Беларусі ТУТ (па-ангельску).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Нерэгістрацыя ГейБеларусі адлюстравана ў маніторынгу прававога стану няўрадавых арганізацый

ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов

Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі

ООН приняла резолюцию о равноправии гомосексуалов

Глава ЮНЭЙДС призвал обеспечить свободы ЛГБТ

Дзярждэпартамент ЗША ў чарговы раз адзначыў парушэнне правоў гомасэксуалаў у Беларусі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte