|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 2 кастрычніка 2009 а 420 Данчык: «Можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі...»![]() Музыка, супрацоўнік беларускай рэдакцыі «Радыё «Свабода» ў сваім інтэрвію не стаў хаваць сваю гомасэксуальнасць. На пытанне зададзенае падчас онлайн-канферэнцыі на сайце беларускай рэдакцыі «Радыё «Свабода» «Как Вы относитесь к геям?», спадар Данчык не стаў хаваць сваю сэксуальную арыентацыю і адказаў наступнае: «У маім асабістым жыцьці, сярод найболш інтэлігентных, добрых, чульлівых, таленавітых людзей – менавіта геі, то як бы я мог да іх адносіцца, акрамя як зь любоўю, прыхілнасьцю і пашанай? Ну, а калі гэта ўскоснае пытаньне пра маю асабістую арыентацыю – то можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі, Ральф Вальдо Эмэрсон, Фэдэрыка Гарсія Лорка, Дзягілеў, Няжынскі, Нурэееў, Оскар Уайлд, Коль Портэр, Карл Шыманоўскі, Тэнэсі Ўільямс, і г.д., і г.д. Лічу, што я ў цудоўнай кампаніі! Ну, а што да гомафобаў, дык я таксама зь імі ў сваім жыцьці дастаткова спатыкаўся – і да іх ня маю ні кроплі цярпеньні ці павагі». ГейБеларусь вітае крок знанага беларуса Амерыкі. Не так часта яшчэ выбітныя беларусы могуць дазволіць сабе зрабіць камін-аўт. Нават калі гэта беларусы замежжа. Данчык (Багдан Андрусышын) нарадзіўся 3-га студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку. Маці – Юлія, паходзіць з сям’і Луцкевічаў. Бацька – Паўло, нарадзіўся ў Украіне, быў бізнэсоўцам. Бабуля Данчыка, Яніна Каханоўская, у дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Натальлі Арсеньнвай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода. Мае брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных ворганах ЗША. Скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту. З 1977 – супрацоўнічае з Радыё Свабода, у штаце з 1992-га году. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларускай дыяспары. У 1989 годзе ўпершыню наведаў Беларусь і выступіў з канцэртамі, якія зьбіралі поўныя залі ў Менску і іншых гарадох. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыТворческие люди в поддержку Минского гей-прайда и против насилия над ЛГБТ-молодёжью Саша Варламаў: Так, я - гей. Але ж я і чалавек Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле Радиоведущий Жан Содель обратился в милицию чтобы доказать, что не "голубой" Мировых звезд попросили бойкотировать концерты в Беларуси Американский Альянс геев и лесбиянок против диффамации вручит награды Рики Мартину и Кристин Ченоуэт Медведев принял приглашение Элтона Джона Элтон Джон пригласил Дмитрия Медведева в гости |