Сёння 10 лютага
Навіны

Гей–актывіст упершыню стаў госцем беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў

Гей–актывіст упершыню стаў госцем беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў

Лідар праваабарончага праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка стаў госцем 6–ай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, якая праходзіла ў Мінску 7 і 8 сакавіка. Асамблея сабрала больш за 300 удзельнікаў з усёй Беларусі, у тым ліку прысутнічалі такія асобы як Стэфан Эрыксан, Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка і Аляксанадар Казулін. Прысутнічала шмат іншых выбітных асобаў беларускага грамадскага сектара.

Сяргей Андросенка аб удзеле кажа наступнае: «Безумоўна, гэта станоўчы крок. Няма нічога лепшага за ўплыў пры асабістым кантакце. Не ўсе мне былі рады па–праўдзе, нават з маіх знаёмых: ці жарт засвяціцца ў кампаніі з гей–актывістам на такім мерапрыемстве — яшчэ самога за гея прымуць. Гамафобія прысутнічала, негвалтоўная, але, збольшага правай беларускай апазіцыі, гэта рыса вельмі ўласціва. Нашмат лягчэй было знаходзіць агульную мову з прадстаўнікамі маладога пакалення — такім чынам у мяне атрымаўся добры кантакт з актывісткамі Моладзі БНФ. Практычнай карысці ад удзелу пакуль ніякай — ЛГБТ–тэма на Асамблеі не краналася ўвогуле, але гэта справа часу. ГейБеларусь на сёння з′яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Асамблею НДА, аб выніках разгледжання нашай заявы стане вядома да траўня месяца. Хіба толькі прымушае хвалявацца вялікая колькасць кансерватыўных палітыкаў у складзе Працоўнай групы Асамблеі, якія могуць затармазіць працэс далучэння да Асамблеі. Але нашы сябры паведамяць нам прозвішчы тых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якія прагаласуюць супраць нашага ўдзелу у Асамблеі — гэта будзе супярэчыць прынцыпам дзейнасці Асамблеі. Мы гатовы да адмовы ў далучэнні, але не змаўчым гэты факт».

Да іншага Асамблея патрабуе спыніць усе формы палітычнага перасьледу.

Амаль 330 удзельнікаў Асамблеі прынялі заяву з заклікам да ўладаў спыніць усе формы палітычнага пераследу. Яны заклікалі вызваліць асобаў, якія знаходзяцца за кратамі ў звязку з іх грамадска–палітычнымі перакананнямі, у тым ліку Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенку. Таксама перагледзець вынікі “працэсу 14–ці”, спыніць практыку палітычна матываваных звальненняў з працы, адлічэння з навучальных установаў і гвалтоўнага прызыву на вайсковую службу. Таксама у адмысловай рэзалюцыі дэлегаты заклікалі адмяніць палітычныя артыкулы Крымінальнага кодэксу і наблізіць да заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі грамадзкіх аб′яднаньняў, перагледзець неабгрунтаваныя адмовы ў рэгістрацыі. Паводле палітолага Юрыя Чавусава, рэзалюцыя Асамблеі адрасавана і еўрапейскім структурам, якія вядуць дыялог з афіцыйным Мінскам.

Гей–актывіст упершыню стаў госцем беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыўСяргей Мацкевіч адзначыў наяўнасьць перашкодаў з боку ўладаў у дзейнасьці няўрадавых арганізацый:

Мы гэта абмяркоўвалі і лічым, што перашкоды застаюцца. Зявіліся, на жаль, новыя формы пераследу актывістаў. Глабальных зменаў не назіраецца ні ў цэнтры, ні ў рэгіёнах. Можа змянілася рыторыка ўладаў да больш памяркоўнай. А ў сваіх дзеяннях яны ўсё роўна кіруюцца тым заканадаўствам, якое ёсьць, а яно ў вялікай ступені рэпрэсіўнае. І тымі звышмэтамі — не дапусціць да легальнай дзейнасці апанэнтаў улады. Мы жадаем, каб гэта памянялася”.

Гей–актывіст упершыню стаў госцем беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыўАдзін з заснавальнікаў Асамблеі, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што Асамблея адбылася, нягледзячы на спробы ўладаў “закатаць пад асфальт грамадскую актыўнасць дэмакратычных ініцыятываў. Улада палітызуе тое, што ў нармальным грамадстве палітызаваным быць не павінна. Была тут дыскусія ў якой ступені мусяць быць палітызаванымі рашэнні і патрабаваньні грамадзкіх арганізацый. Яны змушана ёсць такімі, бо ўлада аказваецца, любую незалежную ад сябе ініцыятыву, апрыёры трактуе як варожую. Якую трэба альбо падпарадкаваць сабе, чым, фактычна, знішчыць, альбо проста знішчыць”.

Аўтар артыкулу: GayBelarus

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

ГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта

Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки

ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!"

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства

Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By

Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі

25 снежня ў "Клубе 6_А" адбыўся вялікі ранішнік для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (+фота)

24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем!

Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte