Сёння 10 лютага
Навіны

Гей-актывісты накіравалі наглядныя скаргі ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

Гей-актывісты накіравалі наглядныя скаргі ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

Нагадаем, 23 снежня 2009 гады пастановай суда Савецкага раёна горада Мінска двое актывістаў Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» былі прызнаны вінаватымі ў адміністрацыйным правапарушэнні прадугледжанага ч.1 і ч.2 арт.23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь. На актывістаў было накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафаў. Сяргей Прадзед быў прызнаны судом вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце побач з пасольствам Ірана ў Мінску і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь у суме 350 000 беларускіх рублёў. Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі пікету і атрымаў штраф у памеры 25 базавых велічынь, у суме 875 000 беларускіх рублёў.

Віну сваю актывісты не прызналі і 30 снежня 2009 падалі касацыйную скаргу на пастанову ў Мінскі гарадскі суд. 19 студзеня 2010 гады суддзямі Мінскага гарадскога суда Фалькоўскай Т.Н. і Назаранка В.А. пастанова суддзі суда Савецкага раёна г.Мінска Рэлява А.А. ад 23 снежня 2009 гады ў адносінах да актывістаў была пакінута без змены, а скарга без задавальнення.

Актывісты з вынесенымі пастановамі не згодны, паколькі лічуць, што і суд Савецкага раёна г.Мінска, і Мінскі гарадскі суд далі няправільную прававую кваліфікацыю іх дзеянням.

Кіруючыся арт. 2, 14, 19, 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, арт.33 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь», арт.27 Венскай Канвенцыі пра права міжнародных дамоў, ч.1, ч.3 арт.21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ч.3 арт.1.1 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед просяць адмяніць пастанову і спыніць справу.

Калі Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіць скаргі, актывісты ўжо выказалі гатощнасць абскардзіць рашэнне суда ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Нагадаем, актывісты былі затрыманы і абвінавачаны за ўдзел і арганізацыю акцыі ў абарону дванаццаці асуджаных на смерць геяў Ірана, якая прайшла 17 снежня каля пасольства Ірана ў Мінску.

Мы прыцягнулі ўвагу да праблемы забойстваў бязвінных грамадзян у Іране, выкарыстаўшы макcімальна магчымыя сродкі. Мы не вырашылі гэтай праблемы, аднак, нам атрымалася прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да яе. Іранскі рэжым з якім беларускі ўрад спрабуе падлашчвацца, гуляць у каханне, здзяйсняе такія злачынствы супраць людскасці і беларусы і не толькі, павінны пра гэта ведаць. Свет не можа зараз пачуць голас іранскіх геяў, якіх караюць смерцю, але мы, актывісты праваабарончага ЛГБТ-руху, павінны стаць гэтым голасам па ўсім свеце, - адзначае старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Сёння адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

ЛГБТ-активистку суд предупредил не кричать "Уходи"

Издан сборник решений Европейского суда по вопросам дискриминации ЛГБТ

Суд супраць Лукашэнкі праіграны, наперадзе Камітэт ААН па правах чалавека

20 снежня ў Мінгарсудзе будзе разгледжана позва гей-актывіста супраць Лукашэнкі

Минский городской суд не поддержал организатора "Сексуальной революции"

Сексуальная революция продолжается в судах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte