|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 8 кастрычніка 2009 а 635 Гей-актывісты сустрэліся з шэрагам еўрапейскіх дыпламатаў![]() У ходзе падрыхтоўкі міжнароднай 5 беларускай ЛГБТ-канферэнцыі актывісты з праекта «ГейБеларусь» распавялі пра становішча беларускай ЛГБТ-супольнасці дыпламатам з Францыі, Швецыі, Венгрыі і Еўракамісіі. Кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка і намеснік кіраўніка «ГейБеларусі» Сяргей Прадзед наведалі амбасаду Швецыі ў Беларусі, амбасаду Францыі ў Беларусі, а таксама прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі, каб распавесці пра становішча ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі, пра кантакты з дзяржаўнымі структурамі і недзяржаўнымі арганізацыямі, пра дасягненні беларускага ЛГБТ-руху і ягоныя цяжкасці. Зацікаўленасць становішчам беларускага ЛГБТ-руху выказала і амбасада Венгрыі. Сяргей Андросенка: «Еўрапейскія палітыкі часта не ведаюць пра становішча беларускай ЛГБТ-супольнасці або ведаюць скажоную інфармацыю, інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, мы імкнемся пераадолець гэтую сітуацыю. Дзейнасць нашага праекта накіравана таксама на актыўнае асвятленне парушэння правоў ЛГБТ-супольнасці і агучванне фактаў дыскрымінацыі на падставе сэксуальнай арыентаці і гендарнай ідэнтычнасці таксама і за межамі Беларусі, але сапраўдных фактаў. Таксама мы расказваем зараз дыпламатам аб тым, што ў траўні 2010 года маем намер правесці ў Мінску Славянскі гей-прайд. Падрыхтоўка Прайду пачалася». Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё) Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў 4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда Прадстаўнікі "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у міжнароднай сустрэчы ЛГБТ-актывістаў у Празе Два члена "ГейБеларуси" посетили конференцию ILGA-Европа в Турине (+видео) Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець" Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё) Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" |