Рэзалюцыя заклікае да рэальных захадаў у абарону правоў беларускай ЛГБТ-супольнасці і ўтрымлівае сем пунктаў:
Унесці ў пералік заканадаўча забароненых падстаў для дыскрымінацыі паняцці сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці;
Унесці ў крымінальнае заканадаўства папраўкі, якія тычацца забароны распальвання нянавісці і варожасці па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці;
Ураўняць у правах аднаполыя і разнаполыя сямейныя пары;
Афіцыйна прызнаць 17 траўня ў Рэспубліцы Беларусь Днём супрацьстаяння гамафобіі;
Аказваць садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў супраць гамафобіі ў Беларусі, уключаючы садзейнічанне правядзенню 15 траўня 2010 года мерапрыемстваў Славянскага гей-прайда ў Мінску;
Прызнаць права арганізацый геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей на дзяржаўную рэгістрацыю;
Спыніць практыку блакавання доступу да ЛГБТ інтэрнэт-рэсурсаў.
Рэзалюцыя была даслана на імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, якія адказныя за выкананне паднятых пытанняў:
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу;
Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Макею Уладзіміру Уладзіміравічу;
Прэм’ер-міністру Беларусі Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу;
Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь Батуру Барысу Васільевічу;
Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Беларусі Андрэйчанку Уладзіміру Паўлавічу;
Міністру ўнутраных спраў Куляшову Анатолю Нілавічу;
Міністру юстыцыі Галаванаву Віктару Рыгоравічу;
Міністру інфармацыі Русакевічу Уладзіміру Васільевічу;
Міністру сувязі і інфарматызацыі Пантэлею Мікалаю Пятровічу;
Міністру культуры Латушку Паўлу Паўлавічу;
Міністру адукацыі Радзькову Аляксандру Міхайлавічу;
Выконваючаму абавязкі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ладуцьку Мікалаю Аляксандравічу;
Старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным дачыненням і сродках масавай інфармацыі Кулакоўскаму Юрыю Аляксандравічу.
Мінская рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей http://gaybelarus.by/naviny/belarus/tekst-minskai-rezalyucyi-ab-pravah-lgbt.html
Пятай беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі http://gaybelarus.by/naviny/belarus/v-minske-proshla-krupneishaya-v-istorii-belarusi-lgbt-konferenciya.html
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял http://gaybelarus.by/naviny/belarus/geibelarus-chakae-reakcyyu-ad-zakanadauchai-i-vykanauchai-ulady-na-minskuyu-rezalyucyyu-ab-pravah-lgbt.html
Камэнтары
Трэба хутчэй ввесцi крымiнальную адказнасць за агiтацыю пiдарасцii !!!