Сёння 9 лютага
Навіны

"ГейБеларусь" пачынае падрыхтоўку да дзяжрэгістрацыі

У суботу, 19 чэрвеня, у Віцебску, сябрамі Грамадскай ініцыятывы “Праваабарончы праект “ГейБеларусь” было вырашана, што праект пачынае працэс падрыхтоўкі да рэгістрацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання з мэтай стварэння бяспечных і камфортных умоў для жыцця лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў у Беларусі. Актывісты маюць намер скарыстацца падтрымкай юрыстаў Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі.

Грамадская ініцыятыва “Праваабарончы праект “ГейБеларусь” шукае людзей па ўсёй краіне, гатовых увайсці ў склад заснавальнікаў рэспубліканскай праваабарончай грамадскай ЛГБТ-арганізацыі. Для рэгістрацыі рэспубліканскага аб’яднання ініцыятыўная група павінна складацца з 10 чалавек з кожнай вобласці і горада Мінска. Агульная колькасць заснавальнікаў ГА мусіць быць не меншая за 50.

Таксама ініцыятыўная група мусіць быць вызначыцца з афіцыйнай назвай арганізацыі, знайсці юрыдычны адрас, правесці сходы ва ўсіх абласных гарадах, адным з гарадоў Мінскай вобласці і горадзе Мінску.

«На дадзеным этапе сваёй дзейнасці праект ахоплівае дастатковую для рэгістрацыі колькасць сяброў, але, трэба прызнаць, падпісацца пад Статутам адкрытай афіцыйнай гей-арганізацыі гатовы далёка не ўсе. Таму мы просім адгукнуцца гатовых да гэтага рабят і дзяўчат з усёй Беларусі, рознага узросту, з усіх абласцей краіны, не залежна ад сэксуальгай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці», - звяртаецца з заклікам кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і арганізатар Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка.

Таксама Рада «ГейБеларусі» вырашыла не хаваць за рознымі тэрмінамі і паняткамі тэматыку арганізацыі, а рэгістравацца як адкрытая ЛГБТ-арганізацыя, што будзе адлюстравана ў яе Статуце, пададзеным у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Калі Вы можаце дапамагчы працэсу рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’ядання ці маеце жаданне далучыцца да ініцыятыўнай групы па яе рэгістрацыі, калі ласка, пішыце нам: . 

Варта нагадаць, што спроба зарэгістраваць Беларускую Лігу за сэксуальнае раўнапраўе "Лямбда" ў 1998-2001 гадах не прывяла да станоўчых вынікаў.

Атрымаць дзяржрэгістрацыю або адмову ў ёй, праект "ГейБеларусь" плануе да сакавіка 2011 года. Вынік разгляду Міністэрствам юстыцыі Беларусі дакументаў вызначыць тэматыку Сёмага Мінскага гей-прайду 2011, які пройдзе з 9 па 12 чэрвеня.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Камэнтары

Антипидор | 23 кастрычніка 2010 [субота, 2353]

Когда же количество пидоров сократится до нуля? Сколько можно терпеть такие грешные дела?

23 лістапада 2010 [аўторак, 2259]

Раз живём значит есть в этом смысл!

Правда | 30 студзеня 2011 [нядзеля, 1328]

нет ничего плохого в людях нетрадиционной ориентации. и вообще, в нашей стране существует свобода слова и свобода выбора!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte