Сёння 10 лютага
Навіны

«ГейБеларусь» стала часткай Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі Беларусі

«ГейБеларусь» стала часткай Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі Беларусі

Услед за прыняццём у склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, «ГейБеларусь» прынялі ў моладзевую асамблею. Зараз ЛГБТ-арганізацыя будзе мець магчымасць напрамкі ўплываць на недзяржаўную моладзевую палітыку ў Беларусі.

Альтэрнатыўная Моладзевая Палітыка ці АМП — гэта новая прастора для маладых людзей, у якой моладзь праз моладзевыя арганізацыі ці ініцыятывы можа рэалізаваць сябе. Мэта АМП — кансалідацыя моладзевых арганізацый і ініцыятыў, абарона правоў моладзі на свабоду аб'яднанняў і асацыяцый. АМП хоча стварыць такую прастору, якая б дапамагала моладзевым ініцыятывам развівацца.

Перадумовы стварэння канцэпцыі АМП:

  • манапалізацыя моладзевай палітыкі дзяржавай (у асобах БРСМ, БРПА, КМА);
  • выключэнне з моладзевай палітыкі ўсіх незалежных моладзевых і дзіцячых аб'яднанняў;
  • мэта сучаснай дзяржаўнай моладзевай палітыкі - падтрымка аўтарытарнага рэжыму.

Альтэрнатыўная моладзевая палітыка:

  • У аснове – еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці;
  • Ініцыятыва па распрацоўцы і рэалізацыі моладзевай палітыкі зыходзіць ад самай моладзі;
  • Моладзевыя лідары прымаюць рашэнні і нясуць за іх адказнасць нароўні з дзяржаўнымі структурамі;
  • Справядлівае размеркаванне рэсурсаў паміж арганізацыямі і ініцыятывамі на конкурснай аснове;
  • Магчымасці для беларускай моладзі рабіць выбар у адукацыі, працы, адпачынку, грамадзянскай актыўнасці не асцерагаючыся палітычнага пераследу.

Падрабязней:

пра Альтэрнатыўную моладзевую палітыку
пра Грамадскую ініцытыятыву «Праваабарончы праект «ГейБеларусь»
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!"

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства

25 снежня ў "Клубе 6_А" адбыўся вялікі ранішнік для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (+фота)

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё)

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Открытый гей возглавил бельгийское правительство

4 снежня пачне працу арганізацыйны камітэт Кіеўскага гей-прайда

Прадстаўнікі "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у міжнароднай сустрэчы ЛГБТ-актывістаў у Празе

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte