|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 8 красавіка 2009 а 735 «Харві Мілк» у мінскім Доме Кіно з 23 красавіка![]() Хаця і абмежавана, але «Харві Мілк» у Беларусі пакажуць. Толькі ў адным месцы ў Беларусі — ў Доме кіно. Паказ стужкі супадае з беларускай кампаніяй Месяц барацьбы з гамафобіяй у Беларусі–2009. Беларусам не прывыкаць да таго, што ўлада часта вырашае за іх, як правільна думаць, што лепш гаварыць і нават, як высвятлілася, што можна або нельга глядзець. Фільм «Харві Мілк», які атрымаў дзве прэміі «Оскар» сёлета — за лепшы арыгінальны сцэнар і галоўную мужчынскую ролю, у Мінску ўсёткі пакажуць, але не больш аднаго–двух тыдняў і толькі ў адным месцы — Доме кіно. Прычына крыецца ў змесце карціны. Фільм рэжысёра Гаса Ван Сэнта распавядае аб жыцці першага ў ЗША адкрытага гея–палітыка. У 1976 годзе ён стаў першым прадстаўніком сэксуальных меншасцяў, які ўвайшоў у склад урада горада Сан–Францыска. 27 лістапада 1978 года ў будынку муніцыпалітэта Харві Мілка застрэліў былы чалец наглядальнай рады Дэн Уайт. У карціне скарыстаныя дакументальная хроніка, фатаграфіі рэальных герояў таго часу, а за кадрам гучыць голас самога Харві Мілка. Фільм апавядае і аб асабістым жыцці палітыка, аб яго, парой трагічных, узаемаадносінах з блізкімі людзьмі. Але ў адрозненні ад яшчэ аднаго «оскараноснага» фільма «Гарбатая гара», дзе ў аснове ляжыць гісторыя кахання двух геяў, «Харві Мілк» апавядае ў цэлым аб руху за правы геяў і лесбіянак у Амерыцы ў 70–е гады. Гэта аповед аб важным і нават рэвалюцыйным часе ў ЗША і аб палітыцы, дзякуючы якой барацьба з гамафобіяй ссунулася з мёртвай кропкі, а прадстаўнікі ЛГБТ–супольнасці ў выніку атрымалі тыя свабоды, за якія выступаў Харві Мілк, і за якія ён аддаў сваё жыццё. Нездарма слоган карціны гучыць як: «Яго жыццё змяніла гісторыю. Яго мужнасць змяніла жыцці». Выканавец галоўнай ролі палітыка–барацьбіта за правы сэксуальных меншасцяў Шон Пэн, які атрымаў за гэтую ролю свайго другога ў жыцці «Оскара», прапанаваў увесці ў ЗША свята ў гонар Харві Мілка. Акцёр не настойвае на тым, каб гэта быў выходны дзень, але хацеў бы, каб свята адзначалася на ўзроўні грамадскіх і адукацыйных арганізацый штата, у прыватнасці, каб у школах дзецям у гэты дзень распавядалі аб асобе і аб дасягненнях палітыка–гея. У сваёй падзячнай прамове пасля ўручэння запаветнай статуэткі Шон Пэн сказаў: «Я думаю, што прыйшоў добры час для тых, хто галасаваў за забарону аднаполых шлюбаў (у Каліфорніі — аўт.) сесці, падумаць і прадбачыць свой сорам і сорам у вачах унукаў, калі яны будуць працягваць гэта рабіць». А сцэнарыст фільма Дасцін Лэнс Блэк, для якога прыклад жыцця палітыка Мілка стаў стымулам для адстойвання сваіх правоў, атрымоўваючы «Оскар», са слёзамі на вачах прызнаўся: «Незалежна ад таго, што вам гавораць, Бог вас любіць… Вельмі хутка, я абяцаю вам, у вас будуць роўныя правы па ўсёй краіне… Гісторыя Харві Мілка дала мне надзею на тое, што ў адзін выдатны дзень я смогу жыць адчынена, закахацца і скласці шлюб». с 23 апреля Дом кино (США, 2008, драма) Сценарий: Дастин Лэнс Блэк. Режиссёр: Гас Ван Сэнт. В ролях: Шон Пенн, Джош Бролин, Эмиль Хирш, Джеймс Франко. Как сообщается в рекламках Дома кино: Лауреат премии «ОСКАР–2009» в номинациях «Лучший актер» (Шон Пенн), «Лучший оригинальный сценарий» Фильм рассказывает о харизматичном политике Харви Милке. В 1976 году он стал первым представителем сексуальных меньшинств, вошедшим в состав правительства города Сан–Франциско. 27 ноября 1978 прямо в здании муниципалитета он был расстрелян бывшим членом наблюдательного совета Дэном Уайтом. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыПервый белорусский ролик на ЛГБТ-тематику будет показан на ONE SHORT FILM FEST Прыгожы ролік пра беларускае "Каханне без межаў". Каментарыі і відыё Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі Фильм о движении гей-прайдов в Восточной Европе "East Bloc Love" покажут в Сан-Франциско "Распаўсюджваючы мужнасць" распавядае пра ЛГБТ у Азіі і Джак'якарцкія прынцыпы ЛГБТ-кинопоказы в Витебске - уже реальность Фильм об активистах ГейБеларуси покажут сегодня в Минске (смотрите открытие онлайн, +трейлер) Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи В Росиии гомофобный фильм признали экстремистским "I Leave Here'": люди всего мира могут поддержать историю любви Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |