|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 12 ліпеня 2009 а 1624 Ідзе падрыхтоўка пятай беларускай ЛГБТ–канферэнцыі![]() Праваабарончы праект ГейБеларусь пад патранажам Камітэта Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі (Францыя) займаецца падрыхоўкай канферэнцыі «ЛГБТ–рух і няўрадавыя арганізацыі. Перспектывы супрацоўніцтва з сектарам НДА і актыўнай грамадзянскай супольнасцю для пераадолення гамафобіі ў беларускім грамадстве». Сярод запрошаных: еўрапейскія і беларускія палітыкі, актывісты еўрапейскага, беларускага і расійскага праваабарончых рухаў, а таксама прадстаўнікі розных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў. «Для нас важны ўдзел кожнай арганізацыі і ініцыятывы, якая прадстаўляе актыўную грамадзянскую супольнасць. Мы гатовыя да супрацоўніцтва, размовы і дыялога, і мы з лёгкасцю гэта дэманструем. Мы заклікаем далучыцца да канферэнцыі НДА–сектар, грамадскіх актывістаў і палітыкаў! Будзе карысна пабываць на мерапрыемстве хаця бы дзеля таго, каб выслухаць ЛГБТ–актывістаў і задаць ім пытанні, якія хвалююць і цікавяць». — паведамляе лідар ГейБеларусі Сяргей Андросенка. Ужо канферэнцыю падтрымаў старшыня Беларускай Партыі «Зялёныя» Алег Новікаў, які паабяцаў выступіць перад прысутнымі з прамовай. Намесніца старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Таццяна Гацура таксама ўжо выказала жаданне прысутнічаць на канферэнцыі. Да ўсяго Аргкамітэт канферэнцыі мае магчымасць кампенсаваць выдаткі на дарогу (цягнік, аўтобус) тым удзельнікам з Беларусі, якія пастаянна жывуць па–за Мінскам. Выдаткі па арганізацыі канферэнцыі на сябе ўзяў праваабарончы праект ГейРасія, таксама вялікую дапамогу ў арганізацыі гэтага важнага мерапрыемства аказвае асабіста лідар ГейРасіі, старшыня Аргкаімітэта Маскоўскага гей–прайда Мікалай Аляксееў. Прозвішчы замежнікаў, якія плануюць наведаць канферэнцыю, не раскрываюцца, каб у гасцей не ўзнікла праблем пры атрыманні беларускай візы. Працоўнымі мовамі канферэнцыі будуць англійская, расійская і беларуская. Да 10 верасня ўсе жадаючыя могуць паведаміць аб сваім жаданні прыняць удзел у канферэнцыі або ўдакладніць інфармацыю. Дасылайце свае лісты на: lgbt.belarus@gmail.com Увага! Уваход на мерапрыемства будзе строга па спісе, усім жадаючым прыняць удзел у канферэнцыі, абавязкова загадзя трэба прайсці рэгістрацыю. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі 24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем! Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы 20 чалавек у Гомелі, 18 чалавек у Віцебску 26 лістапада ў Віцебску фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 18 лістапада ў Гомелі фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |