Сёння 10 лютага
Навіны

Кампанія «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі 2009» увайшла ў ТОП-5 культурных падзей года па версіі часопіса «Новая Еўропа»

Кампанія «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі 2009» увайшла ў ТОП-5 культурных падзей года па версіі часопіса «Новая Еўропа»

У №16 за 23 снежня 2009 часопіс «Новая Еўропа» (спампаваць нумар) падводзіць вынікі года. У пяцёрку лепшых культурных праектаў адыходзячага года, паводле версіі часопіса, увайшлі культурніцкая кампанія «Будзьма!», Міжнародны арт-фестываль нетрадыцыйнага мастацтва «Дах-9», каляндар аголеных літаратараў «Канец словаў», галерэя сучаснага мастацтва «Ў», а таксама… «Месяц супраць гамафобіі, які праходзіў у красавіку-траўні 2009 года, стаў доўгатэрміновай грамадскай кампаніяй за правы нетрадыцыйнай супольнасці».

Паводле артыкула «Акцыя праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе, прымеркаваная да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі, была закліканая прыцягнуць увагу да праблемаў ЛГБТ-супольнасці (лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, транссэксуалаў), а таксама разбурыць міфы адносна сэксменшасцяў. Кампанія дала магчымасць беларусам нетрадыцыйнай арыентацыі гучна заявіць пра свае правы. У выніку, за адзін месяц Беларусь пачула пра «каляровую» супольнасць болей, чым за папярэднія гадоў дзесяць. Дзякуючы мноству квір-вечарын з вольным уваходам, значная колькасць беларусаў атрымала магчымасць разабрацца ў «нязручнай» тэме і параўнаць становішча ЛГБТ-супольнасці ў сваёй краіне і ў свеце».

«Месяц супраць гамафобіі стаў лакмусавай паперкай, якая спраўдзіла ўзровень талерантнасці беларускага мастацкага і палітычнага свету. У адрозненне ад большасці палітыкаў, творцы гэтую праверку з годнасцю вытрымалі. Многія беларускія музычныя і літаратурныя зоркі — такія як Кася Пытлева ці Валярына Кустава — не толькі выказаліся ў падтрымку людзей іншай сэксуальнай арыентацыі, але і ўзялі актыўны ўдзел у арганізацыі ды мерапрыемствах кампаніі». – распавядаецца ў часопісе.

Нагадаем, кампанія Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі 2009 прайшла з 17 красавіка па 17 траўня. Арганізатарамі кампаніі выступілі дзьве вядучыя ЛГБТ–ініцыятывы краіны: праваабарончы праект «ГейБеларусь» і Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендарнае раўнапраўе, пры падтрымцы парталу Gay.by, Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Беларускай Партыі «Зялёныя», Маладых сацыял–дэмакратаў — Маладой Грамады, РМГА «Встреча».

Часопіс «Новая Еўропа» — штодзённае сеткавае выданне пра палітыку, грамадства, культуру. Часопіс публікуе аналітычныя артыкулы, публіцыстыку, эсэістыку, дыскусіі. Часопіс з'яўляецца крыніцай навін пра культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё ў Беларусі і свеце. «Новая Еўропа» з'яўляецца чальцом міжнароднай асацыяцыі Project Syndicate.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte