|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 9 траўня 2009 а 730 Карэспандэнт «Нашай Нівы» пабываў на менскай гей-вечарыне![]() У адным з менcкіх клубаў прайшоў Rainbow House, вечарына, якая кожнага 7 траўня ладзіцца прадстаўнікамі сэксуальных мяншыняў па ўсім свеце супраць праяваў гамафобіі. Гамафобія гамафобіяй, але для беларускіх геяў такія вечарыны перадусім нагода павесяліцца. «Нас не даганяюць!» Ва ўсіх падобных імпрэзах у Беларусі прысмак забароненасці: ані рэкламных абвестак, ані сталых памяшканняў для вечарынаў. Але ці ўсё так дрэнна? «Ужо гадоў пяць нас не ганяюць, не ладзяць аблаваў, мы праводзім свае мерапрыемствы досыць рэгулярна і маем тут больш-менш сталае месца, клуб, дзе кіраўніцтва ставіцца да нас лаяльна», – кажа адзін з наведнікаў вечарыны, малады гей. «Клуб» – гучна сказана. Удзень – гэта звычайная заводская сталоўка ў рабочым раёне Мінску. Адмыслова перад вечарынай аздобленая бліскаўкамі і залатым «дожджыкам», каб хоць трохі асланіць непрыглядныя сценкі казённага памяшкання. Сама вечарына хутчэй нагадвае выпускны вечар: сталы ў два даўжэзныя шэрагі, за якімі сядзяць, п’юць піва і жыва гамоняць геі, лесбіянкі і проста цікаўныя гетерасэксуалы.
«Грамада, грамада, цішэй калі ласка! – па-беларуску звяртаецца да публікі вядоўца Сяргей Андросенка. – Сёння мы сабраліся, каб сказаць «не» гамафобіі!». Далей вядоўца просіць на прамілы бог падтрымаць сваіх расейскіх сяброў, якія хочуць падчас Еўрабачання хочуць насуперак забароне Лужкова ладзіць гей-парад у Маскве. «Мы пакажам гэтым гамафобам!» – гарачыцца Сяргей.
З палымянымі прамовы вядоўцы разам з вясёлкавым сцягам, што павешаны па-над столікамі і праваабарончымі ўлёткамі, што ляжаць на століках, вечар пачынае нагадваць з’езд якойсці палітычнай партыі. Але хутка гэтае адчуванне праходзіць. На сцэну, абвешчаны як «малады талент Зіна Капялюш», «выходзіць хлопец ў парыку і з падкладзеным бюстам. Спявае пад фанаграму, камічна лётае між столікамі і заводзіць публіку. Публіка заводзіцца з паўабароту. Выступае беларуская зорка травесці-шоў Дыва Андэрсан Лі. Травесці – неад’емная частка любой гей-вечарыны і квір-культуры (гей-культуры) наагул. Бліскаўкі, яркія сукні, «Мулен Руж» і Дана Інтэрнэшнл у адным флаконе.
Каханне бывае рознае! Большасць наведнікаў – маладыя людзі ад 18 да 30, але раптам у залу заходзяць два мужчыны больш сталага веку. Някідка апранутыя: скураная куртка і гарнітурныя карычневыя штаны. Мужчыны выглядаюць трохі дысанансам сярод пярэста-выкшталцоных хлопчыкаў і ахайных дзяўчат. Мужчыны прыцягваюць увагу. Але як толькі пачынаюць туліцца адзін да аднаго і трымацца за рукі, пра іх хутка забываюць. Фотамастак Павал Мядзведзеў прэзентуе свае працы на гей-тэматыку. Кліча на сцэну сваю сяброўку. Тая ніяк не выходзіць. «Не саромцеся паказваць гетерасэксуальнае каханне, гэта таксама прыгожа», – не разгубіўся вядоўца.
«Акрамя вечарынаў ладзім таксама закрытыя дыскатэкі. Наагул, у Менску акрамя закрытых клубаў ёсць і грамадскія месцы, дзе збіраюцца геі, дапрыкладу прывакзальны парк, або парк з фантанам ля Кастрычніцкай плошчы». Вечарына талентаў працягваецца. Тройка лесбіянак спяваюць жыўцом песні гурту «Начныя снайперы». Потым Зіна Капялюш і яшчэ адна травесці-танцоўшчыца Сымона Глэм дуэтам выконваюць песню з репертуару «Тату», вядомую па прыпеву «Нас не догонят!». Пад фанаграму, але галоўнае тут рухі цела і выраз твару.
«Дзякуй нашым сябрам, гетерасэксуалам, якія прыйшлі нас падтрымаць! » – падсумаваў Сяргей Андросенка.
Неўзабаве на Гейбеларусі з'явіцца ўласная фотасправаздача з вечарыны «Rainbou House», якую і зладзіла ГейБеларусь.
Паводле
«Наша Ніва» Аўтар артыкулу: Павал Касцюкевіч Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі 24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем! Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы 20 чалавек у Гомелі, 18 чалавек у Віцебску 26 лістапада ў Віцебску фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 18 лістапада ў Гомелі фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход "ГейБеларусі" Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё) |