Сёння 10 лютага
Навіны

ЛГБТ–актывісты накіравалі зварот у МЗС краіны і прадстаўніку Беларусі пры ААН з просьбай падтрымаць заяву ААН

ЛГБТ–актывісты накіравалі зварот у МЗС краіны і прадстаўніку Беларусі пры ААН з просьбай падтрымаць заяву ААН

Учора, 17 снежня, актывісты Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе накіравалі зварот на імя Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Пастаяннаму прадстаўніку Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб′яднаных Нацый Андрэю Дапкюнасу, з просьбай падтрымаць заяву аб парушэннях правоў чалавека, заснаваных на сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, і паставіць подпіс ад Беларусі.

Гэты дакумент будзе афіцыйна прадстаўлены 18 снежня 2008г. на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью–Ёрку.

«Паслядоўная прыхільнасць прынцыпам гуманізму і актыўная роля ў справе забеспячэння саблюдзення правоў чалавека па ўсім свеце толькі ўмацуе пазіцыі нашай краіны на міжнароднай арэне і пацвердзіць скіраванасць нашай краіны да павагі правоў і свабод чалавека» — гаварыцца ў заяве.

«Дэкларацыя заклікае да павагі і саблюдзення ўсіх фундаментальных правоў і свабод чалавека без адрознення сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, што развівае ў грамадстве памяркоўнасць. Памяркоўнасць, абароненая законам — ёсць гарантыя ўсіх свабод. Яны ж ляжаць у аснове правоў чалавек. Прыняўшы дэкларацыю, Беларусь стане больш дэмакратычнай краінай, узмацніць супрацьстаянне ўсім праявам тыраніі і несправядлівасці» — падкрэсліваюць актывісты ініцыятывы.

Асноўнае пасланне да ўрадаў краін свету, якое змяшчаецца ў дакуменце: усеагульнасць правоў чалавека, якія ў роўнай ступені павінны ўжывацца да людзей гомасексуальнай, бісэксуальной арыентацыі і трансгендэрных асобаў.

У праекце заявы асуджаецца гвалт, выкліканы гамафобіяй і нянавісцю да трансгендераў. Дзяржавы свету будуць закліканыя прыняць усе неабходныя меры, асабліва заканадаўчага і адміністрацыйнага характару, для таго, каб гарантаваць, што сэксуальная арыентацыя і гендэрная ідэнтычнасці не пры якіх акалічнасцях ня могуць будуць з′яўляцца падставай для крымінальнага пераследу, асабліва кары і турэмнага зняволення.

Разам з тым, заява не набудзе сілы дакумента, абавязковага да выканання, паколькі яно не будзе прымацца ў форме рэзалюцыі.

У цяперашні час добраахвотныя гомасексуальныя адносіны паміж сталымі людзьмі з′яўляюцца крымінальна каральнымі ў 86 дзяржавах, а гэта амаль палова краін зямнога шара. Больш таго, у дзевяці дзяржавах, такіх як Іран і Саўдаўская Аравія, за мужалоства прадугледжана смяротная кара.

Праект Заявы па сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці занесены на разгляд ААН Францыяй, якая сёння старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе.

У дадзены момант праект дакумента парафіраваны наступнымі краінамі па рэгіёнах. Афрыка: Габон, Кабо–Вердзе, Маўрыкій, Сан–Томэ і Прынсіпі, Цэнтральна–Афрыканская Рэспубліка. Азія: Арменія, Грузія, Ізраіль, Кіпр, Непал, Японія. Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа: Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Вугоршчына, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія. Амерыка: Аргентына, Бразілія, Венесуэла, Канада, Куба, Мексіка, Уругвай, Чылі, Эквадор. Заходняя Еўропа: Аўстрыя, Андора, Бельгія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Данія, Ліхтэнштайн, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Сан–Марына, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя. Рэгіён Аўстраліі і Акіяніі: уласна Аўстралія і Новая Зеландыя.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Анекдот з жыцця. Чаргінец звярнуўся да актывіста "ГейБеларусі" як да дзяўчыны

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Вэстэрвэле: Дзеянні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя

Праваабаронцы супраць катаванняў і бесчалавечных відаў абыходжання

Заява беларускіх праваабаронцаў

Заявление Правозащитного проекта "ГейБеларусь"

Члены БАЖу накіравалі адкрыты ліст кіраўніку інфармацыйнай агенцыі БелаПАН

Организаторы Санкт-Петербургского гей-прайда подали уведомление в Смольный

IDAHO: Международное обращение о религиях

Оргкомитет Zagreb Pride сделал заявление в поддержку Славянского гей-прайда в Минске

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов

Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі

ООН приняла резолюцию о равноправии гомосексуалов

Глава ЮНЭЙДС призвал обеспечить свободы ЛГБТ

ООН рекомендовала Беларуси юридически признать однополые семьи

Беларусь последовательно игнорирует избиения и убийства гомосексуалов

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte