|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 6 лютага 2009 а 711 «Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь![]() 5 лютага праект ГейБеларусь накіраваў ліст да арганізатараў акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!», арганізаванай рухам «Малады Фронт», з просьбай дазволіць далучыцца да акцыі 14 лютага, прымеркаванай да Дня ўсіх закаханых. Праект ГейБеларусь падтрымаў лозунг і мэты акцыі. Але нягледзячы на тое, што лідар «Маладога Фронту» Зміцер ДАШКЕВІЧ на афіцыйным сайце акцыі заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных, руху ГейБеларусь было адмоўлена ва ўдзеле ў акцыі. Праект ГейБеларусь атрымаў ліст, у якім гаворыцца, што «Малады Фронт, як арганізацыя заснаваная на маральным падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў, асуджае садомства і ня можа дазволіць вам (ГейБеларусі) удзел у сваіх мерапрыемствах.» Таксама ў лісце адзначаецца, што «ўдзел прадстаўнікоў вашага праекту (ГейБеларусі) ў маладафронтаўскай акцыі на Дзень Святога Валянціна будзе расцэнены намі як правакацыя, на якую мы будзем вымушаныя адпаведным чынам і рэагаваць.» Такім чынам актывісты «Маладога Фронта» плануюць або збіць прадстаўнікоў ЛГБТ–супольнасці, або здаць іх міліцыі. Да іншага, на дадзены момант акцыя яшчэ не санкцыянавана мінскімі ўладамі.
Таксама ў апісанні акцыі адзначаецца: «Акцыя Любові — традыцыйны моладзевы хэпініг ў цэнтры Мінску, прысвечаны Дню Святога Валянціна — святу любові, пазітыву і добрых эмоцый. Моладзь пераканана, што ў гэты дзень варта не толькі дарыць радасць блізкім і сваякам, але і прызнавацца ў любові да роднай Беларусі. Традыцыйна Малады Фронт імкнецца прадэманстраваць У аргкамітэт акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!» сёлета, акрамя маладафронтаўцаў, увайшлі Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімір Арлоў, Піт Паўлаў, Алесь Пушкін і Павел Севярынец.
Пытанне гамафобіі па–ранейшаму застаецца актуальным як у колах урадавага апарата, так і ў колах беларускай апазіцыі, частку якой фінансуе захад, з мэтай пабудовы ў Беларусі дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. Афіцыйна праект ГейБеларусь вырашыў адмовіцца ад удзелу ў акцыі, але гэта не пазбаўляе магчымасці далучыцца да акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!» асобных прадстаўнікоў ЛГБТ–руху са сваімі сцягамі або без іх. Аўтар артыкулу: GayBelarus.by Матэрыялы, блізкія па тэматыцыСяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Гомофобные надписи на стенах гей-клуба и штаб-квартиры Минского гей-прайда (фото) Епископ Объединенной церкви христиан веры евангельской призвал не допустить гей-прайд Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб В Мозыре геям нет места ни на площади, ни в милиции? В Москве полиция задержала участников акции против гомофобии и насилия над ЛГБТ Депутаты хотят запретить "пропаганду гомосексуализма" в Украине Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё) |