|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 10 лістапада 2008 а 556 Марына ЧЭН і Вольга КРАЎЗЭ выступілі ў Менску (+фота й візія)![]() Творчы паэтычна–музычны вечар легенды піцерскага андэграўнду Вольгі Краўзэ і паэта–натхніцеля «Начных снайпераў» Марыны Чэн адбыўся ў Менску 9 лістапада ў клюбе «6_А». Канцэрт у Менску, стаў адным з дзесяткаў, якія праходзяць з сакавіка ў рамках тура выканаўцаў у Расеі, Беларусі, Украіне і Малдове.
Марына Чэн і Вольга Краўзэ, два найболей вядомых і папулярных сёньня ў лесьбі–аўдыторыі ўсходняй Эўропы паэта. На творчы вечар прыйші сапраўдныя прыхільнікі творчасьці аўтараў, якім легенды піцерскага андэграўнду прадставілі свае лепшыя творы. Сваю праграму Вольга Краўзэ і Марына Чэн прадставілі ў форме экспромту. Яны проста выйшлі й пачалі адзін аднаму чытаць свае новыя і старыя вершы, сьпяваць і падпяваць песенькі.
Варта адзначыць, што гэты першы выступ прадстаўнікоў гей–лесьбі сцэны ў Беларусі, але беларуская публіка вельмі цёпла сустрэла гасьцей.
55–летняя Вольга Краўзэ — адна з самых прыкметных асобаў расійскай лесбі–супольнасці. У яе дагэтуль захаваўся чалецкі білет пад нумарам два Асацыяцыі абароны правоў геяў і лесьбіянак «Крылы», створанай у самым пачатку 1990–х гадоў, Вольга Краўзэ ачольвала «Клуб незалежных жанчын», выдавала альманах «Вячоркі», пазьней — стала адной са стваральнікаў часопісу «Гей, славяне!».
Вольга Краўзэ — ня толькі жывы дух піцерскіх і маскоўскіх кватэрнікаў 1980–1990–х гадоў. У 2005 годзе яна проста «Сарвалася з ланцуга», выпусціўшы аднайменны альбом. У 2006 выйшаў яе другі дыск «Любімыя песьні пад гітару». А у 2007 годзе — кніга вершаў «Ё–маё».
Марына Чэн, аўтар двух паэтычных кніг — «У гэтым горадзе ліхтароў» і «Выпадковыя погляды», застаецца адной з самых папулярных пэрсонаў у расейскай лесьбі–супольнасці. Яе творчыя вечары праходзяць зь вялікім посьпехам у шматлікіх гарадах СНД. Аўтар артыкулу: Сяргей, фота Аляксандра ПАЛУЯНА (Gay.by) Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВадим Крюк из Гомеля о Айседоре Вулкан: "Звезда и богиня!" Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 11 лютага, Мінск, 10 год легендарнаму "Клубу 6_А" Новы год у "Клубе 6_А": правядзі свята ў сваёй кампаніі Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле "Клуб 6_А" запрашае на калядныя і навагоднія вечарыны 17 октября в Минске. Проведи время с интересом и пользой! "Клуб 6_А" запрашае на Хэлоўін у маскарадных касцюмах задарма (+візія) Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |
Камэнтары
:супер: Усё ж такі было клёва на вечарыне. Хто не прыйшоў - няхай шкадуюць