Сёння 5 лютага
Навіны

Міліцыя датэрмінова адвезла гей-актывістаў у суд

Міліцыя датэрмінова адвезла гей-актывістаў у суд

17 снежня двух удзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана, якая адбылася 16 снежня, Сяргея Прадзеда і Аляксандра Гагарына супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска паасобку выклікалі на размову. Пры спробе патэлефанаваць адвакату ў Сяргея Прадзеда паспрабавалі забраць тэлефон. Пасля размоў актывістаў адвезлі ў суд.

Аляксандр Гагарын быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч беларускіх рублёў). Сяргей Прадзед на судзе ж засведчыў, што міліцыянты пры затрыманні парушылі шэраг законаў і нагадаў, што мае права на адваката. Таму слуханне па справе Сяргея Прадзеда перанеслі на 22 снежня. Суд над Сяргеям Андросенкам адбудзіцца 23 снежня ў 11:00 у судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3).

Як паведамляе Сяргей Прадзед: «Мяне распытвалі пра акцыю і кантакты з рознымі асобамі гадзіну. Размова была кшталту «вось мы думалі, што вы сапраўды за геяў, а вы гробаныя апазіцыянеры, мы да вас па-добраму, а вы нашу дзяржаву ачарняеце». Пасля міліцыянт сказаў ісці за ім, а пры спробе патэлефанаваць, ён загадаў забіраць у мяне тэлефон пры першай спробе тэлефоннай размовы і павезлі, не паведаміўшы куды. Было, сапраўды, страшна.

Прывезлі ў суд. Спаслаўшыся на артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і на незаконныя дзеянні міліцыі, якая мяне прымусова ўтрымлівала і не паведамляла пра тое, куды мы едзем, я паведаміў, што маю адваката, але ён вольны толькі ў аўторак і суд перанеслі на 22 снежня».

Аляксандр Гагарын кажа, што дзеянні міліцыі былі досыць ветлівыя, але ў нефармальнай размове міліцыянт параіў яму не хадзіць па плошчах і не махаць сцягамі.

Абодвух актывістаў распытвалі аб кантактах з журналісткай незалежнай газеты «Наша Ніва» Настассяй Шамрэй і пра арганізатара акцыі.

На фота Настассі Шамрэй: Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь, фота: Настасся Шамрэй

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается

Ці стане "катаванне" злачынствам у Беларусі?

В Мозыре геям нет места ни на площади, ни в милиции?

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Малады спецназавец: "Я гатовы адстрэльваць ногі підарам і тым, хто пад іх косіць"

В Берлине протестовали возле посольства России с белорусами в руках (фото)

В Москве полиция задержала участников акции против гомофобии и насилия над ЛГБТ

У Наваполацку суд над сябрам "ГейБеларусі"

Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё)

Сергея Андросенко били, пока он не сказал, что не имеет претензий к сотрудникам милиции

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Камэнтары

Марына-чэ | 19 сьнежня 2009 [субота, 134]

працягваючыйся у некалькіх краінах свету халакост і генацід па націянальнаму, саціяльнаму альбо эданціфікату-павінен быць скончаны!!! добра што хацябы гэтым 2м ці тром геям не усёроуна. нажаль да сракі усім астатнім!
раю пераглядзець муві спілберга "спіс шынглера"-аналогія тая ж.
дзякуй хлопцы!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte