Сёння 10 лютага
Навіны

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: «Пытанне легалізацыі аднаполых шлюбаў патрабуе руплівай распрацоўкі і даследвання наступстваў такой легалізацыі»

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: «Пытанне легалізацыі аднаполых шлюбаў патрабуе руплівай распрацоўкі і даследвання наступстваў такой легалізацыі»

Нагадаем, што 26 верасня на Пятай беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі» была прынята Мінская Рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей, якая была пасля разасланая Прэзідэнту, парламенту і ва ўрад на імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў.

У лісце атрыманым за подпісам намесніка Міністра юстыцыі А.М. Бадака паведамляецца: «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не ўстанаўлівае якіх-небудзь абмежаванняў на ўдзел у грамадска-прававых адносінах альбо на заняцце працоўнай дзейнасцю асобаў з той ці іншай сэксуальнай арыентацыяй. У сваю чаргу, у адпаведнасці з артыкулам 64 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да абставін, якія абцяжарваюць віну пры здзяйсненні злачынства адносяцца, у тым ліку, здзяйсненне злачынства па матывах варожасці ў адносінах да якой-небудзь сацыяльнай групы.

Што тычыцца права на заключэнне аднаполага шлюбу, якое ўстаноўлена Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, то пытанне легалізацыі такіх шлюбаў патрабуе руплівай распрацоўкі і даследвання наступстваў такой легалізацыі. Неабходна мець на ўвазе, што сёння права на ўступленне ў аднаполы шлюб маюць грамадзяне толькі ў некаторых краінах свету.

Такім чынам, нельга гаварыць аб тым, што Рэспубліка Беларусь займае выключную пазіцыю ў пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Адносна пытання аб унясенні адпаведных змяненняў у заканадаўства паведамляем наступнае.

Нарматворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца значнай лічбай стадый, пачынаючы са стадыі планавання нарматворчай ініцыятывы і заканчваючы прыняццём і апублікаваннем нарматыўнага акта.

Гэтыя стадыі дастаткова расцягнуты па тэрмінах іх рэалізацыі. Такім чынам, з моманту распрацоўкі праекта нарматыўнага прававога акта да яго прыняцця можа прайсці пэўны час. Асабліва гэта характэрна для праектаў законаў, якія маюць складаную, многаступенчатую працэдуру прыняцця (прыняццё ў некалькіх чытаннях Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, у тым ліку маючы на ўвазе дапрацоўку праектаў законаў і ўзгадненне дапрацаваных варыянтаў з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі перад разглядам іх у чарговым чытанні; адабрэнне Саветам Рэспублікі Нацыянальна Сходу Рэспублікі Беларусь; падпісанне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь).

Распрацоўцы праектаў актаў папярэднічае значная праца кампетэнтных дзяржаўных органаў па ацэнцы прапаноў зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый аб неабходнасці змянення прававога рэгулявання адпаведных грамадзянскіх адносін, аналізу наступстваў прыняцця тых альбо іншых прававых норм. Пры гэтым вывучаюцца міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, якія тычацца прадмету прававога рэгулявання праекта акта, практыка іх прымянення, робіцца агляд навуковых даследванняў, публікацый у друку.

Прапановы аб неабходнасці змянення заканадаўчага рэгулявання тых альбо іншых грамадзянскіх адносін акумулююцца і аналізуюцца Нацыянальным цэнтрам заканадаўсіва і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць права заканадаўчай ініцыятывы ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».

Згодна з артыкулам 1 гэтага Закона права заканадаўчай ініцыятывы належыць грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права, у колькасці 50 тысяч грамадзян».
 


ГейБеларусь: Варта адзначыць, што ў артыкуле 64 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пра варожасць на падставе сэксуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці не паведамляецца як пра абставіну, якая абцяжарвае віну пры здзяйсненні злачынства. У той жа час у частцы другой артыкула 64 паведамяляецца, што Суд не можа прызнаць абцяжарвальнымі акалічнасці, не ўказаныя ў бягучым артыкуле. Гэта кажа аб тым, што намеснік міністра паспрабаваў схіліць увагу з пытання злачынстваў абцяжараных нянавісцю да гомасэксуалаў да пытаня варожасці на падставе расы, нацыянальнасці або рэлігіі.


Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: «Пытанне легалізацыі аднаполых шлюбаў патрабуе руплівай распрацоўкі і даследвання наступстваў такой легалізацыі»

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: «Пытанне легалізацыі аднаполых шлюбаў патрабуе руплівай распрацоўкі і даследвання наступстваў такой легалізацыі»

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte