Сёння 5 лютага
Навіны

Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйныя скаргі гей-актывістаў

Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйныя скаргі гей-актывістаў

19 студзеня Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйныя скаргі беларускіх гей-актывістаў з праваабарончага ЛГБТ-праекта GayBelarus.By на рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, які прызнаў Сяргея Андросенку і Сяргея Прадзеда вінаватымі ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, звязанага з удзелам у несанкцыянаваным пікетаванні пасольства Ірана ў беларускай сталіцы і яго арганізацыяй.

Пасля абвяшчэння рашэння Суддзя Мінскага гарадскога суда сп. Назаранка сказаў, што «мы працуем па беларускіх законах, а не па Пакце» (маецца на ўвазе Міжнародны пакт грамадзянскіх і палітычных правоў - рэд.). Такім чынам Суддзя прызнаў, што для беларускай судовай сістэмы міжнародныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі да выканання.

Нагадаем, што 23 снежня мінулага года Суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў гей-актывістаў за гуманістычную акцыю ў абарону асуджаных да пакарання смерцю геяў Ірана.

Сяргей Прадзед атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (пакараны паводле ч.1 арт. 23.34 КоАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства (пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КоАП) і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (875 тысяч беларускіх рублёў).

У касацыйных скаргах на рашэнне суда Савецкага раёна, у прыватнасці, гаварылася: «Лічу, што вынесеная пастанова парушае мае грамадзянскія правы, права на свабоднае выказванне свайго меркавання, прадугледжанае пунктам 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакта грамадзянскіх і палітычных правоў і права на мірныя сходы, прадугледжанае артыкулам 21 Пакта».

У касацыйных скаргах адзначалася, што «паводле часткі 3 артыкула 1.1 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні засноўваецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнаных прынцыпах міжнароднага права. Калі ўступіўшымі ў сілу міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь прадугледжаны іншыя правілы, чым тыя, якія ўсталяваны сапраўдным Кодэксам, ужываюцца правілы міжнародных дамоў».

«У адпаведнасці з артыкулам 27 ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Венскай Канвенцыі пра права міжнародных дамоў удзельнік міжнароднай дамовы не можа спасылацца на ўнутранае заканадаўства ў якасці апраўдання для невыканання такой дамовы».

«Артыкул 33 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь» абвяшчае, што нормы права, якія змяшчаюцца ў міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца часткай дзейснага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму ўжыванню».

Сяргей Андросенка ў сваёй скарзе адзначыў, што «знаходзячыся па адрасе г. Мінск, вул. Няжданавай, д.41 каля Іранскага пасольства з групай грамадзян я рэалізоўваў сваё права на мірныя сходы арт. 21 Пакта. Падчас гэтага мірнага сходу я не парушаў абмежаванняў вызначаных дадзеным артыкулам. Такім чынам, усталяванае Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь» санкцыянаванне і дазваленчы прынцып правядзення мірнага сходу, у дачыненні да нашага збору, не з'яўляюцца неабходнымі ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб».

«Падчас мірнага сходу я трымаў у руках расцяжку з надпісам «Спынiце забойствы геяў у Iране!», чым рэалізоўваў сваё права на выказванне меркавання, замацаванае ў пункце 2 артыкула 19 Пакта. Дадзеная расцяжка не мела слоў, якія абражаюць рэпутацыю іншых асоб, не несла шкоды дзяржаўнай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю ці маральнасці насельніцтва».

«Паводле арт. 2.1 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь адной з задач адміністрацыйнага працэсу з'яўляецца абарона асобы, яе правоў і свабод».

Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед прасілі ў сваіх скаргах прызнаць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска ад 23 снежня 2009 гады парушэннем права на мірныя сходы і свабоднае выказванне свайго меркавання, адмяніць пастанову і спыніць справу, але Мінскі гарадскі суд у задавальненні патрабаванняў адмовіў у поўным аб'ёме.

Разам са скаргай Андросенка і Прадзед таксама сфармулявалі заяву пра намер скарыстацца правам на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, у якім паведамляецца, што пры немагчымасці абараніць свае правы, гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага Пакта грамадзянскіх і палітычных правоў, пры дапамозе судовага сродку прававой абароны ў Рэспубліцы Беларусь, заяўнікі пакідаюць за сабой права на падачу індывідуальных скарг у Камітэт ААН па правах чалавека.

Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед пацвердзілі пасля вынясення рашэння Мінскім гарадскім судом у аўторак, што абскардзяць вынесены вердыкт у Камітэце ААН па правах чалавека.

Таксама гей-актывісты маюць намер звярнуцца з паведамленнем у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Беларусі прызнае верхавенства міжнароднага права над нацыянальным заканадаўствам.

Беларусь не з'яўляецца чальцом Рады Еўропы, у сувязі з чым беларусы не маюць магчымасці звярнуцца са скаргамі ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека, які ў Стразбурзе.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь, фота Насты Шамрэй (Наша Ніва)

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Сёння адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

ЛГБТ-активистку суд предупредил не кричать "Уходи"

Издан сборник решений Европейского суда по вопросам дискриминации ЛГБТ

Суд супраць Лукашэнкі праіграны, наперадзе Камітэт ААН па правах чалавека

20 снежня ў Мінгарсудзе будзе разгледжана позва гей-актывіста супраць Лукашэнкі

Минский городской суд не поддержал организатора "Сексуальной революции"

Сексуальная революция продолжается в судах

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота)

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве

Мингорисполком: так называемый "гей-прайд"

Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte