|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 1 ліпеня 2009 а 102 Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі «Стоп артыкулу 193.1!»![]() Беларускія незарэгістраваныя праваабарончыя групы рызыкуюць апынуцца ў турме па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса. Артыкул 193.1 далучае да ліку супрацьзаконных любую праваабарончую ініцыятыву ў Беларусі і дае чыноўнікам магчымасць у любы час спыніць дзейнасць праваабарончых арганізацыяў. У межах падтрымкі кампаніі «Стоп артыкулу 193.1!», якую праводзіць Асамблея НДА, самая вялікая беларуская кааліцыя НДА, Front Line заклікае адмяніць артыкул 193.1 КК Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ў Крымінальны кодэкс Беларусі былі занесеныя палажэнні, якія далі законныя падставы для крымінальнага пераследу незарэгістраваных НДА. Паводле артыкула 193.1 КК, «незаконная арганізацыя або дзейнасць грамадскіх арганізацыяў, рэлігійных групаў ці фондаў, а таксама ўдзел у іх дзейнасці» пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці месяцаў да двух гадоў. Заклікаючы далучыцца да кампаніі «Не артыкулу 193.1!», Асамблея прадэмакратычных НДА сцвярджае, што: за перыяд з 2005 па 2009 год 17 сяброў незарэгістраваных арганізацыяў былі асуджаныя да турэмнага зняволення ці штрафаў па артыкуле 193.1. У судзе ніводная справа па артыкуле 193.1 не была вырашаная на карысць абвінавачаных. Сотні прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў былі дапытаныя ў розных дзяржаўных органах. Многія з гэтых людзей атрымалі ад пракурораў папярэджанні з патрабаваннямі спыніць іх дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях. На цяперашні момант у Беларусі афіцыйна зарэгістраваная толькі адна незалежная праваабарончая арганізацыя — Беларускі Хельсінкскі камітэт. Многія беларускія праваабарончыя арганізацыі змагаліся за атрыманне легальнага статуту, аднак ім шмат разоў адмаўлялі ў атрыманні афіцыйнай рэгістрацыі па непераканаўчых прычынах. 28 траўня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у трэці раз адмовілася рэгістраваць праваабарончую арганізацыю «Наша Вясна». «Наша Вясна» — новая назва Праваабарончага цэнтра «Вясна», які быў закрыты Вярхоўным судом па запыце Міністэрства юстыцыі ад 28 лістапада 2003 года падчас шырокамаштабных рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Нягледзячы ні на што, сябры «Вясны» працягвалі сваю законную дзейнасць у сферы правоў чалавека і садзейнічанні ахвярам розных парушэнняў гэтых правоў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» — адна з найбольш актыўных беларускіх праваабарончых арганізацыяў, якія спецыялізуюцца асабліва на абароне, забеспячэнні выканання і пашырэнні палітычных і сацыяльных правоў. 9 красавіка 2009 году Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовілася рэгістраваць Беларускую Асамблею НДА. 3 чэрвеня 2009 году Вярхоўны суд пацвердзіў рашэнне Міністэрствы юстыцыі пра адмову Асамблеі ў рэгістрацыі. 15 красавіка 2008 году ў рэзалюцыі 1606 Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы заклікала беларускія ўлады «адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, паколькі ён ўносіць у разрад незаконных дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў». 9 кастрычніка 2008 году Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае беларускія ўлады ўнесці «неабходныя змены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, скасаваўшы артыкул 193.1». Аднак беларускія ўлады не забяспечылі выкананне гэтых рэкамендацыяў. Front Line лічыць, што артыкул 193.1 неабходна адмяніць, паколькі ён абмяжоўвае дзейнасць законных праваабарончых арганізацыяў і супярэчыць палажэнням Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, у якім Беларусь бярэ ўдзел.
Паводле
Праваабарончы цэнтр «Вясна» Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыБелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў Пачаў дзейнічаць новы закон аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов" Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ |