Сёння 10 лютага
Навіны

Павел Севярынец: «Наяўнасць у шэрагах Асамблеі агрэсіўных агітатараў разбэшчанасці дыскрэдытуе нацыянальны і дэмакратычны рух»

Павел Севярынец: «Наяўнасць у шэрагах Асамблеі агрэсіўных агітатараў разбэшчанасці дыскрэдытуе нацыянальны і дэмакратычны рух»

Грамадскі дзеяч і пісьменнік Павел Севярынец, які з 2007 года знаходзіцца ў Чорным спісе гамафобаў, выказаўся ў падтрымку і ўхваліў гамафобную рыторыку арганізацыі «Маці супраць наркотыкаў», падтрымаў іх зварот адносна прапаганды гомасэксуалізму ў Беларусі і асудзіў Асамблею НДА за прыняццё ў свой склад ЛГБТ-арганізацыі.

Нагадаем, арганізацыя «Маці супраць наркотыкаў» заклікае супрацьстаяць прапагандзе гомасэксуалізму ў краіне: «Мы супраць таго ладу жыцця, які яны нам старанна хочуць навязаць, бо гэты лад жыцця нясе смерць і разбурэнне. Зараз усё залежыць ад кожнага з нас, спыніцца гэты рух ці атрымае распаўсюд, як у Еўропе і Амерыцы. Заўтра будзе позна».

- Лічу, што лідэрам беларускага грамадства варта прыслухацца да словаў тых, хто ратуе маладых беларусаў ад любых формаў залежнасці – наркатычнай, алкагольнай, гомасэксуальнай, - заявіў Севярынец у інтэрв’ю «МЫ».

- Безумоўна, любы чалавек мае права на прыватнае жыццё. Але мая свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Калі сэксуальная распуста альбо гомасэксуалізм адкрыта прапагандуецца як норма і навязваецца ў якасці «моды» – гэта ставіць пад пагрозу аснову грамадства: мараль і сямейныя каштоўнасці.

Павел Севярынец з недаўменнем успрыняў уключэнне арганізацыі геяў і лесбіянак у склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Беларусі:

- На мой погляд, наяўнасць у шэрагах Асамблеі агрэсіўных агітатараў разбэшчанасці дыскрэдытуе нацыянальны і дэмакратычны рух. А што, калі заўтра ў супольнасць дэмакратычных НДА папросяцца арганізаваныя прыхільнікі легалізацыі прастытуцыі, эўтаназіі, педафіліі?..

- Сам грэшны, я не маю маю права асуджаць людзей за тое, што яны такія, якія ёсць, - зазначае Севярынец. – Але трэба адрозніваць грэшніка і грэх. Прапаганда распусты – гомасэксуальнай альбо гетэрасэксуальнай – ёсць выклік грамадству і не можа лічыцца станоўчай грамадскай дзейнасцю. Прапанову правесці ў наступным годзе ў Мінску так званы «славянскі гей-парад» не магу расцэньваць інакш як правакацыю.

- У рэшце, - завяршае Павел Севярынец, - Божая любоў у стане змяніць тых, хто шчыра каецца. Веру, што такія людзі могуць збавіцца праз зварот да Хрыста.

«Спадар Севярынец выказваецца ў ключы звычайнага папуліста. Ён да гэтага верыць у вылячэнне ад гомасэксуальнасці нароўні з пазбаўленнем ад алкагалізму і наркаманіі, што з'яўляецца, хіба што, паказчыкам хібаў беларускай сістэмы адукацыі. Севярынец кажа, што «ягоная свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека». Гэта якраз пра тое месца, дзе пачынаецца мая свабода і маёй сям'і, свабода гомасэксуальных асоб. Я хацеў бы нагадаць Севярынцу важны прынцып правоў чалавека і сучасгнай еўрапейскай дэмакратыі: чалавек мае права казаць і рабіць усё, што не пазбаўляе гэтага права іншых. Сваімі заявамі спадар Севярынец наўпрост дэмантруе жаданне абмежаваць мяне ў правах. А жаданне правесці Славянскі гей-прайд у Мінску - гэта, у тым ліку, не што іншае як жаданне карыстацца ўсёй паўнатой канстытуцыйных правоў»- адзначае старшыня праваабрончага праекта «ГейБеларусь» і сустаршыня Аргамітэту Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка.

Паводле Belmy.info

Аўтар артыкулу: «ГейБеларусь» паводле «Мы»

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Алесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае"

Сотрудник фонда имени Генриха Бёлля акцентировал внимание на гомофобии БХД

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

Автор "Гендерного маршрута" Ирина Соломатина считает, что ЛГБТ-движение Беларуси разобщено

Гей гей-активисту: "Тебя надо на зону, чтобы тебе выбили передние зубы, чтобы лучше сосал"

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

"БелГазета": "Гей, не жалей"

Александр Полуян: "Конфликт интересов. Гей-бизнес против гражданской позиции?"

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte