Сёння 9 лютага
Навіны

Перасылаць порначасопісы па пошце ў Беларусі – злачынства

Перасылаць порначасопісы па пошце ў Беларусі – злачынства

Суд Савецкага раёна Гомеля пакараў штрафам у памеры 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў) жыхара абласнога цэнтра за распаўсюджванне друкаваных выданняў парнаграфічнага характару (артыкул 343 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамілі ў пракуратуры Савецкага раёна, сёлета ў верасні непрацуючы, раней неаднаразова судзімы (апошні раз — за згвалтаванне ў 2002 годзе) 48?гадовы жыхар Гомеля адправіў парнаграфічныя часопісы па пошце заказным лістом у ПК?20 (Мазыр) двум знаёмым, з якімі адбываў пакаранне.

На следстве абвінавачваны патлумачыў, што пры вызваленні з калоніі яго знаёмыя папрасілі прыслаць ім часопісы і газеты, каб пачытаць у вольны час.

Пасля вызвалення ён знайшоў у сябе дома часопісы, якія раней набыў у Маскве. Заказным лістом абвінавачваны накіраваў сем часопісаў аднаму сукамерніку і дзевяць — другому.

Пры атрыманні заказной карэспандэнцыі адміністрацыя калоніі выявіла, што часопісы ўтрымліваюць парнаграфію, і паведаміла аб гэтым у праваахоўныя органы. Падазроны быў затрыманы. На судзе ён поўнасцю прызнаў сваю віну. Паводле слоў мужчыны, ён не ведаў, што парнаграфічныя часопісы нельга дасылаць па пошце. Ён разлічваў тым самым палепшыць вольны час сяброў у месцах пазбаўлення волі.

Адрасаты патлумачылі, што прасілі абвінавачванага прысылаць не парнаграфію, а газеты і часопісы з красвордамі і сканвордамі.

Суд вынес рашэнне распаўсюджвальніка парнаграфіі аштрафаваць, а порначасопісы знішчыць.

Паводле Наша Ніва

Аўтар артыкулу: Алена Германовіч, БелаПАН

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

300 супрацоўніц сэкс-бізнэса заплацілі ў 2011 годзе штрафаў на 170 млн

"Men of Israel" признан лучшим международным фильмом (+видео)

Вышел второй номер журнала "GAY: good as you"

Фотасправаздача Насты Касцюк з прэзентацыі новага гей-лесбі часопіса «GAY»

«НАШАНІВА» рэкамендуе

Гэй, часопіс G.A.Y.! (+фота і аўдыё)

27 лютага ў Мінску прайшла прэзентацыя новага гей-лесбі часопіса «GAY» (+фота і часопіс)

27 лютага ў «Клубе 6_А» - прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY»

Дзіва Андэрсан Лі і ГейБеларусь прэзентавалі часопіс «34»

21 сакавіка, у суботу, у «Люціку» — вечарына «34». Прыйдзі і атрымай…

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Первый белорусский ролик на ЛГБТ-тематику будет показан на ONE SHORT FILM FEST

Ідэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца

300 супрацоўніц сэкс-бізнэса заплацілі ў 2011 годзе штрафаў на 170 млн

Гамафоб Давыдзька чарговы раз выказаўся ў падтрымку легалізацыі прастытуцыі

Второе чтение законопроекта о запрете гей-пропаганды в Санкт-Петербурге состоится 8 февраля

Вадим Крюк из Гомеля о Айседоре Вулкан: "Звезда и богиня!"

Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012

Алесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае"

ГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта

Фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" да Дня Святога Валянціна

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte