|
|
|
|
Сёння 5 лютага
|
Навіны » Беларусь » 17 лютага 2009 а 1800 Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі![]() 15 лютага падчас сустрэчы лідара беларускага праваабарончага праекту ГейБеларусь Сяргея Андросенкі з заснавальнікам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі (IDAHO), прэзідэнтам Камітэта IDAHO Луі-Жоржам Танам было прынята рашэнне назначыць афіцыйным каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі праваабарончы праект ГейБеларусь. Луі-Жорж Тан, які згуляў ключавую ролю ў нядаўняй заяве ў Генеральнай Асамблеі ААН аб дэкрыміналізацыі гомасэксуальных стасункаў у свеце, якое падтрымала 66 краін, заявіў, што вельмі рад, што ў свеце IDAHO адзначаецца ўсё шырэй і шырэй. Ён быў рады пазнаёміцца з беларускім праектам і гісторыяй развіцця беларскага ЛГБТ-руху. Падчас сустрэчы з актывістамі з Беларусі і Расіі Луі-Жорж Тан у чарговы раз адзначыў, што падтрымлівае ідэю сумеснага беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда і прыме ў ім удзел у траўні 2009 года ў Маскве. Адзначаемы 17 траўня ў шматлікіх краінах свету Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі (IDAHO), заснаваны па ініцыятыве французскага навукоўца Луі-Жоржа Тана, прымеркаваны да выключэння Генеральнай Асамблеяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя гомасэксуальнасці з класіфікацыі псіхічных захворванняў, што адбылося 17 траўня 1990 года. Нягледзячы на вялікі прагрэс, дасягнуты ў барацьбе з гамафобіяй па ўсім свеце за апошнія гады, больш 80 краін па-ранейшаму пераследуюць за ўступленне ў добраахвотныя гомасэксуальныя адносіны ў крымінальным парадку, а сем краінаў (Саўдаўская Арабія, Іран, ААЭ, Емен, Маўрытанія, Нігерыя і Судан) караюць гомасэксуалаў смяротным пакараннем. У шматлікіх краінах геі і лесбіянкі па-ранейшаму пазбаўлены правоў на свабоду выказвання і правядзення сваіх мірных публічных акцый. Гэта асабліва актуальна у краінах Усходняй Еўропы, у тым ліку для Беларусі. 17 траўня ў шіматлікіх краінах праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да IDAHO, у прыватнасці публічныя акцыі, семінары, канферэнцыі, выставы, кінапаказы і проста забаўленчыя мерапрыемствы. Нагадаем, што ў студзені гэтага года праект ГейБеларусь таксама стаў паўнапраўным чальцом Міжнароднай асацыяцыі арганізатараў прайдаў InterPride. Лідар праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка заявіў, што «Луі-Жорж Тан прадставіў мяне іншым каардынатарам дня. Акрамя нас, у IDAHO з’явілася два новых каардынатары – з Люксембурга і Швейцарыі».
Сяргей Андросенка адзначыў, што «сёння я атрымаў першую інфармацыю ад Камітэта IDAHO і ўжо пачаў трымаць сувязь з іншымі каардынатарамі адносна планаў правядзення мепрапрыемстваў у будучым. Я вельмі рады стаць часткай міжнароднай сеткі. У глабальным плане мы будзем, у прыватнасці, дапамагаць кампаніі па ўсясветнай дэкрыміналізацыі гомасэксуальных адносінаў на ўзроўні ААН». Па словах лідара праекта ГейБеларусь, «наша мэта – звязаць дзейнасць, якой мы займаеся ў Беларусі з міжнароднымі кампаніямі. Да прыкладу, мы маем намер абмеркаваць з мясцовымі арганізацыямі ў Беларусі пытанне кампаніі IDAHO 2009 года аб барацьбе з трансафобіяй». Сяргей Андросенка выказаў удзячнасць расійскім калегам з праекта ГейРасія за арганізацыю сустрэчы з прэзідэнтам Камітэта IDAHO і магчымасць пачатку міжнароднага супрацоўніцтва. Сяргей Андросенка і Луі-Жорж Тан сумесна з расійскімі гей-актывістамі Мікалаем Аляксеевым, Мікалаем Баевым і Юрасём Гаўрыкавым з праекта ГейРасія, які з’яўляецца каардынатарам IDAHO ў Расіі, прынялі ўдзел у акцыі пратэста супраць парушэння права на свабоду сходаў гомасэксуалаў у Беларусі і Расіі, якое адбылося 15 лютага каля штаб-кватэры ААН у Жэневе. Аўтар артыкулу: GayBelarus Матэрыялы, блізкія па тэматыцыРадужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается Дзень супраць гамафобіі ў Магілёве і Гомелі прайшоў без здарэнняў CIVICUS осудил разгон мирной акции 17 мая в поддержку ЛГБТ в Минске 25 декабря благотворительный ЛГБТ-аукцион в рамках "L-cinema в Граффити" В Минске прошла ЛГБТ-акция "Сексуальная революция" (+фото и видео) В Эстонии начата рекламная кампания, которая призывает задуматься о гомофобии и расизме Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНовая глобальная инициатива Комитета IDAHO направлена на образование Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці ООН: покончить с насилием по причине сексуальной ориентации и гендерной идентичности У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ |