|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 17 лістапада 2009 а 603 Праваабарончы праект «ГейБеларусь» прынялі ў склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі![]() Такім чынам «ГейБеларусь» стала першай арганізацыяй у складзе Асамблеі, якая будзе прадстаўляць інтарэсы ЛГБТ-супольнасці. Заява ГейБеларусі на ўступ у Асамблею НДА Беларусі была разгледжана на апошнім паседжанні Рабочай групы Асамблеі, якое адбылося 16 кастрычніка 2009 года. Зараз праваабарончы праект з’яўляецца паўнапраўным сябрам буйнейшага ў рэспубліцы аб’яднання грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Да гэтага 7 і 8 сакавіка 2009 кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка стаў першым прадстаўніком гей-руху, які прыняў удзел у Асамблеі. ГейБеларусь прынялі ў склад Асамблеі НДА з другой спробы. У красавіку па выніках працы папярэдняй Рабочай групы Асамблеі ГейБеларусі было адмоўлена ў сяброўстве. Праект выправіў пазначаныя хібы і адразу назаўтра падаў дакументы з паўторнай спробай атрымаць сяброўства. Зараз праект з’яўляецца паўнапраўным сябром Асамблеі. Праект «ГейБеларусь» мае на мэце актыўна выкарыстоўваць магчымасці Асамблеі для станаўлення камфортнага і бяспечнага пражывання прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі, для прасоўвання талерантнага стаўлення да ЛГБТ і для барацьбы з палітычнай і сацыяльнай гамафобіяй у краіне. Даведка: Асамблея НДА (спасылка на сайт) - найбуйнейшае ў Беларусi аб’яднаньне грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў, якiя вызнаюць дэмакратыю і незалежнасць Беларусі як свае каштоўнасці, і злучылі свае сілы дзеля абароны сваіх правоў ды інтарэсаў, дапамогі ў станаўленьні арганізацыяў, наладжвання сувязяў, абмену інфармацыяй і ідэямі. Заснаваная ў 1997 годзе. Аб’ядноўвае 264 (21.04.2009) арганізацыі ды ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі па розных кірунках дзейнасці: праваабарончы, моладзевы, сацыяльны, экалагічны, адукацыйны, жаночы, падтрымка іншых НДА. Місія: Асамблея спрыяе развіццю арганізацыяў-сябраў і станаўленню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Асноўныя мэты:
Арганiзацыйныя прынцыпы:
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі 24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем! Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё) Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахГей–актывіст упершыню стаў госцем беларускай Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў |