Сёння 10 лютага
Навіны

Прэм?ера ў Беларусі: «Рыба не может летать» — дакументальны фільм пра хрысціян–гомасэксуалаў

<nobr>Прэм?е</nobr>ра ў Беларусі: «Рыба не может летать» — дакументальны фільм пра хрысціян–гомасэксуалаў

У межах Месяца барацьбы з гамафобіяй адбудзецца паказ фільма «Fish Can′t Fly» ў Менску ў перакладзе на рускую мову. Удзельнікі прагляду змогуць застацца на дыскусію, каб выказаць свае думкі ці падзяліцца ведамі на тэмы, закранутыя ў фільме. Пачатак а 19–й гадзіне 17 красавіка (пятніца), бар–клуб «6_А» (Партызанскі пр–т, 6а). Уваход вольны. Face-control.

Так званыя экс–гей рухі, які набылі сілу ў Злучаных Штатах, параўнальна слабыя ў Еўропе і практычна невядомыя на Беларусі і ў нашых суседзяў. Яны ў асноўным фінансуюцца пратэстанцкімі і найперш — харызматычнымі, хрысціянскімі цэрквамі і арганізацыямі. Традыцыйныя ж хрысціянскія цэрквы ставяцца да ідэй выпраўлення геяў на гетэрасэксуалаў даволі халодна. Безумоўна, гэта не замінае значнай частцы беларускага грамадства бачыць у геях «сапсаваных натуралаў», якім варта было б неяк дапамагчы прыйсці да «нармальнага стану». Таксама і многія геі і лесбіянкі ў выніку свайго выхавання — пад уплывам рэлігійных ідэй ці без іх, — спадзяюцца і спрабуюць змяніць кірунак сваіх жаданняў. Па дапамогу яны звяртаюцца і да псіхатэрапеўтаў, і да служкаў рэлігіі. Недзе на памежжы гэтых двух светаў і нарадзілася рэпаратыўная тэрапія, якую практыкуюць экс–гей рухі.

Дакументальны фільм Fish Can′t Fly (у рускім перакладзе — «Рыба не может летать») амерыканскага рэжысёра Тома Мюрэя звяртаецца да досведу людзей, якія зведалі рэпаратыўную тэрапію на ўласным досведзе, але чые ўсмешкі не пабачыш на вялікіх білбордах уздоўж аўтамабільных трас і ў хрысціянскіх часопісах у ЗША. Яны ўсе паходзяць з пратэстанцкіх сем′яў ці далучыліся да пратэстанцкіх супольнасцяў у пэўны момант свайго жыцця. Іх гісторыі збольшага пачынаюцца ў познім падлеткавым узросце: пакіданне дому, «прыняццё збаўлення», падрыхтоўка да місіянерскага служэння за мяжой ці проста — доўгае шуканне сэнсоўных ідэй і заняткаў. Фрагменты гэтых гісторый пераплятаюцца і ствараюць вельмі эмацыйны аповед пра сумныя паразы хрысціянскіх сямей і царкоўных супольнасцяў стаць месцамі, дзе людзі маглі б рашыцца шукаць уласныя адказы на свае пытанні і сумнівы, і былі б падтрыманыя ў гэтых высілках. Гэта гісторыі тых, хто адчуў сябе адкінутым і параненым тымі, каму геі і лесбіянкі даверылі свой боль і страхі. То са слязамі, то са смехам, яны апавядаюць пра гады, праведзеныя ў экс–гей служэннях, найперш з Love in Action і Exodus — двумя найбольш вядомымі ў ЗША. У выніку яны засталіся расчараванымі і яшчэ больш заблытанымі.

Прэм?ера ў Беларусі: «Рыба не может летать» — дакументальны фільм пра хрысціян–гомасэксуалаўУ гэтым фільме не запрошаныя да дыскусіі тыя, хто верыць у эфектыўнасць рэпаратыўнай тэрапіі. У іх, зрэшты, ёсць багата сродкаў давесці свае перакананні. Фільм, аднак, варты ўвагі, бо ён прапануе досвед людзей, якія маліліся, рабілі высілкі, шукалі любой магчымасці «быць аздароўленымі ад граху гомасэксуальнасці», але так і не дасягнулі жаданага. Як адзін з герояў фільма са слязамі тлумачыць: «Я не хацеў падводзіць Бога». Іх гісторыі закончыліся падобна: яны знайшлі шлях да прымірэння з сабой, адкрыцця сябе свету як геі і, у выніку, сталі здольнымі радавацца. Яны таксама знайшлі магчымасць захаваць сваю веру нягледзячы на крыўды, дасведчаныя імі ад рук іншых хрысціян. Часам сумны, часам смешны, гэты фільм атрымаўся прыемным і кранальным.

Калі Вы ня зможаце патрапіць на беларускую прэм′еру фільма «Рыба не может летать» 17 красавіка, у вас будзе шанец пабачыць яго на закрытым (толькі для ЛГБТ) паказе на наступны дзень, у суботу 18 красавіка, а 14–й гадзіне ў Менску. Паказ завершыцца дыскусіяй і абмеркаваньнем патрэбы і магчымасьцяў стварэньня хрысьціянскай ЛГБТ–групы ўзаемападтрымкі. Калі Вы хацелі б патрапіць на закрыты паказ, вышліце свой электронны адрас на ryba_film@me.com

Прэм?ера ў Беларусі: «Рыба не может летать» — дакументальны фільм пра хрысціян–гомасэксуалаў

Аўтар артыкулу: Ігар ІВАНОЎ

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Камэнтары

1 красавіка 2009 [серада, 501]

Выдатна  Буду

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte