Сёння 10 лютага
Навіны

Псіхолагаў абавязалі даносіць: у Беларусі прыняты закон "Аб псіхалагічнай дапамозе"

Псіхолагаў абавязалі даносіць: у Беларусі прыняты закон

Шмат гаварылася аб тым, што ён накіраваны супраць шарлатанаў, якія дураць галаву даверлівым грамадзянам, — усялякіх варажбітак, медыумаў, аўтараў уласных методык душэўнага аздараўлення і г.д. Але насамрэч сэнс закона значна глыбейшы.

Тэарэтычна чалавек нясе свае таямніцы па трох адрасах — у царкву, да доктара і да псіхолага (псіхааналітыка, псіхатэрапеўта, назавіце як заўгодна). Тайна споведзі для ўсіх канфесій святая, бо сімвалічна споведзь азначае зносіны чалавека не са святаром, а з Богам. Раскрыццё таямніцы споведзі па царкоўных законах цягне за сабой пазбаўленне сану. Тым не менш, у КПК замацавана, што святары не могуць быць дапытаныя пра абставіны, якія сталі ім вядомыя са споведзі. Дакладна гэтак жа доктар без згоды асобы, якая звярнулася па медыцынскую дапамогу, не можа быць дапытаны па абставінах, якія складаюць прадмет лекарскай таямніцы.

А вось псіхолагі не толькі могуць быць дапытаныя — іх проста абавязалі даносіць. Так, артыкул 15 закона кажа: «Псіхолагі абавязаныя паведамляць у праваахоўныя органы інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, калі яна змяшчае звесткі аб здзейсненым асабліва цяжкім злачынстве альбо аб падрыхтоўцы цяжкага і асабліва цяжкага злачынства».

Натуральна, беларусы будуць спасылацца на тое, што такі сусветны досвед. Гэта няпраўда. Сусветная практыка такая, што псіхолаг, дакладна гэтак жа, як лекар, не можа і тым больш не абавязаны выдаваць прафесійную таямніцу. За выключэннем тых выпадкаў, калі яму стала вядома, што пацыент уяўляе пагрозу для жыцця і здароўя іншых людзей. Гэта значыць, калі кліент расказвае псіхолагу пра жаданне ці намер каго-небудзь забіць ці пакалечыць.

У нас большасць псіхолагаў працуе ў школах. І нашыя наіўныя дзеткі часцяком расказваюць добрым цёцям шмат цікавага аб хатніх справах. Цяпер гэтая самая цёця, пачуўшы ад дзіцятка, што яго тата ўчора пагражаў прыбіць суседа, абавязаная будзе імчаць з дакладам у міліцыю. Таму што ў наяўнасці інфармацыя «аб падрыхтоўцы цяжкага злачынства».

Беларускі закон аб псіхалагічнай дапамозе, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня, аказаўся такі, што псіхолагаў лепш асцерагацца.

Таму што згодна з ім усё сказанае на прыёме ў псіхатэрапеўта можа быць выкарыстана супраць вас. Нішто не можа застацца таямніцай спецыяліста, да якога вы звярнуліся па дапамогу, калі будзе запыт «кампетэнтных органаў» у сувязі з правядзеннем папярэдняга расследавання або судовым разглядам. Закон цяпер абавязвае псіхолагаў расказаць пра вас усё «даследчыкам чалавечых заганаў і душ», якія носяць пагоны.

Паводле LJ Святлана Калінкіна

Аўтар артыкулу: Святлана Калінкіна

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Пачаў дзейнічаць новы закон аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь

Радужный ЛГБТ-флаг на данный момент в Беларуси вне закона

Избиратели Лихтенштейна одобрили на референдуме легализацию однополых партнерств

Белорус не может воссоединиться со своим американским партнёром

Эксперт: гомофобная ненависть должна быть прописана в законе как отягчающее обстоятельство

Депутаты Европарламента приветствовали новый закон о смене пола в Португалии

Ректор БелМАПО отреагировал на гомофобные высказывания сотрудников

Парламент Литвы отказался рассматривать вопрос о запрете пропаганды гомосексуальности

В Парламенте Беларуси обсудили законопроект о вспомогательных репродуктивных технологиях

Высказывания религиозных гомофобов из БелМАПО вызывает протест в медицинской среде

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte