|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 4 сьнежня 2009 а 240 Савет Міністраў і Савет Рэспублікі не адказалі на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ, спаслаўшыся на Закон![]() Нагадаем, што 26 верасня на Пятай беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі» была прынята Мінская Рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей і якая была пасля разасланая прэзідэнту, парламенту і ўраду на імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў. З Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і з Сакратарыята Савета Рэспублікі адказалі прыкладна ў адным стылі – спаслаўшыся на неадпаведнасць разасланай Рэзалюцыі Закону. Так Сакратарыят Савета Рэспублікі паведамляе, што «зварот не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным абзацамі трэцім і пятым часткі першай артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян». А таксама частцы чацвёртай артыкула 7 гэтага самага Закона. Ліст атрыманы за подпісам намесніка начальніка Сакратарыята Савета Рэспублікі І.В. Шаўрук. Тое ж самае паведамяляе і ліст з Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, атрыманы за подпісам начальніка аддзела пісьмаў і прыёма грамадзян Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А.П. Коўшар.
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыGay.ru і Lesbi.ru сталі дасяжнымі ў Беларусі пасля перапіскі гей-актывістаў з Міністэрствам сувязі У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ ГейБеларусь чакае рэакцыю ад заканадаўчай і выканаўчай улады на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ |