|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 25 чэрвеня 2009 а 1833 Справаздача з прэзентацыі календара з аголенымі літаратарамі ад Generation.by![]() Нашумелы праект выданьня фотапартрэтаў аголеных літаратараў Беларусі нарэшце дабраўся да народа на прэзэнтацыі календара «Канец словаў» у менскім клюбе «6_А». І без таго пікантная тэма абвастралася нетрадыцыйнай сэксуальнай тэматыкай клюбу і чаканьнямі наведвальнікаў убачыць на ўласныя вочы беларускіх літаратараў. Пажадана, без вопраткі. Паўцемра клюбу і моцны гендэрны дысбалянс у жаночы бок пакідалі надзею, што чаканьні публікі ўсё ж спраўдзяцца. Але на прэзэнтацыю ўласных выяваў трапілі ня ўсе героі беларускай літсцэны. Распачалі івэнт культуроляг Максім Жбанкоў, фатограф праекту Андрэй Шчукін ды жаночая частка арганізатараў у асобе Марыйкі Мартысевіч, якая не саромелася казаць усю праўду пра стаўленьне беларускага пурытанскага грамадзтва да падобных праектаў: «Увесь год [пакуль рыхтавалася выданьне] на мяне ліўся бруд», — распавяла паэтка Марыйка Мартысевіч. — Я ня ведаю, для чаго рабіла гэты каляндар».
Філёзаф Валянцін Акудовіч узначаліў слаўную кагорту тых, хто наважыўся распрануцца ў ахвяру піяру і мастацтву. Яго фотаздымак быў зьмешчаны на вокладку аголенага календара, а знакамітыя, ужо іміджавыя акуляры былі купленыя на адмысловым аўкцыёне сьпявачкай Русяй усяго за . Больш запатрабаваным аказаўся фотапартрэт мастака Артура Клінава, які сышоў у рамках таго ж аўкцыёну да невядомага аматара творчасьці і постаці аўтара альбому «Горад сонца» больш за 160 тысяч рублёў. Гэта быў рэкорд вечару.
Было б дзіўна, каб на імпрэзе, якая хоць і апасродкавана, але ж мела дачыненьне да літаратуры, не адбыўся б вельмі модны зараз у Менску паэтычны слэм. На гэты раз галоўнай яго фішкай стала «дзявочасьць» удзельнікаў, дакладней, удзельніц, сярод якіх былі заўважаныя журналістка Алеся Серада, сьпявачка Руся і Тацяна Ўрублеўская.
Сярод іншых аголеных целаў у календары можна будзе разглядзець паэта Андрэя Хадановіча, журналіста Севярына Квяткоўскага, музыку Андрэя Такіданга, а таксама, Юрася Барысевіча, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова, Сяргея Прылуцкага ды іншых беларускіх літаратараў.
Паводле
Generation.by Аўтар артыкулу: Алесь Bezuher Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота) Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени» Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы Беларускія літаратары зняліся галяком на каляндар (+фота) Беларускія літаратары распрануцца для календара ў квір–клубе 7 траўня, Мінск, «Rainbow House», фотасправаздача ад Юліі Аляксандравай Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |