Сёння 5 лютага
Навіны

Суды перанесены: 23 снежня адкрытыя паседжанні над актывістамі «ГейБеларусі»

Суды перанесены: 23 снежня адкрытыя паседжанні над актывістамі «ГейБеларусі»

23 снежня ў 16:15 у Судзе Савецкага раёна Мінска адбудзіцца судовае паседжанне над Сяргеем Прадзедам, а ў 17:15 у тым самым судзе адбудзіцца паседжанне над Сяргеем Андросенкам. Нагадаем, актывістаў праваабарончага ЛГБТ-руху затрымалі на акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана 16 снежня ля іранскага пасольства ў Мінску. Акцыя цягнулася 15 хвілін, пасля удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнтка незалежнай газеты «Наша Ніва» Настасся Шамрэй былі затрыманыя міліцыяй.

Сяргея Прадзеда абвінавачваюць па ч.1 артыкула 23.34 КоАП, а Сяргея Андросенку па ч.2 артыкула 23.34 КоАП - парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі ці правядзення схода, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства ці пікетавання». У прыватнасці, у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні на Сяргея Андросенку паведамляецца: «грамадзянін Андросенка Сяргей Андрэевіч 16.12.2009г. арганізаваў правядзенне пікетавання не маючы на тое спецыяльнага дазволу, а менавіта трымаў у руках плакат «Спыніце забойствы геяў у Іране», тым самым парушыўшы ўсталяваны парадак правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў, усталяваных законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 года».

17 снежня ўжо адбыўся суд над адным з удзельнікаў акцыі. Аляксандр Гагарын быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч беларускіх рублёў).

Сяргея Прадзеда ў судзе будзе абараняць адвакат, а Сяргей Андросенка будзе прадстаўляць свае інтарэсы самастойна. Ён прызнае факт арганізацыі акцыі, але не прызнае свой учынак за адміністрацыйнае правапарушэнне, ён лічыць, што закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» чыніць абміжаванні ў арганізацыі пікетаў і мірных сходаў, што супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным абавязальніцтвам, што ўзяла на сябе Беларусь і з’яўляюцца недапушчальнымі для дэмакратычнай дзяржавы. Ён спаслаўся на ч.1 арт.21, ч.3 арт.21 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; арт.21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама на ч.1.арт.20 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Суд Савецкага раёна Мінска месціцца па адрасе Лагойскі тракт, 3.

Прыходзь падтрымаць Сяргея Прадзеда 23 снежня ў 16:15 і Сяргея Андросенку 23 снежня ў 17:15!

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь, фота Настассі Шамрэй

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Сёння адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня

Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается

Ці стане "катаванне" злачынствам у Беларусі?

В Мозыре геям нет места ни на площади, ни в милиции?

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Малады спецназавец: "Я гатовы адстрэльваць ногі підарам і тым, хто пад іх косіць"

У Наваполацку суд над сябрам "ГейБеларусі"

Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё)

Сергея Андросенко били, пока он не сказал, что не имеет претензий к сотрудникам милиции

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte