|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 10 сакавіка 2009 а 622 Сумеснае Паседжанне праектаў ГейБеларусь і ГейРасія прайшло ў Мінску![]() 7 сакавіка ў беларускай сталіцы ў сумесным Паседжанні праваабарончых праектаў прынялі ўдзел беларускія і расійскія геі, лесбіянкі і транссэксуалы. Таксама ўдзел у сходзе прыняла беларуская травесці–дзіва Ліка Мілоская, удзельніца і арганізатар шматлікіх забаўляльных і грамадскіх ЛГБТ–акцый у Беларусі, чалец ГейБеларусі, а таксама арганізатар Маскоўскага гей-прайда Мікалай Аляксееў. На Паседжанні было падрабязна расказана аб праробленай сумесна працы з моманту апошняй сустрэчы расійскіх і беларускіх актывістаў у студзені, абмеркаваныя і падведзеныя вынікі еўрапейскага турнэ ў падтрымку беларуска–расійскага Славянскага гей–прайда. Таксама станоўча былі адзначаныя факты абмеркавання Славянскага Прайда ў самой ЛГБТ–супольнасці, а таксама яго праціўнікамі. Апроч таго, праграма Паседжання ўключала ў сябе 10 пунктаў адносна дзейнасці праектаў. Калегам з Расіі была прадстаўленая праграма Месяца барацьбы з гамафобіяй у Беларусі–2009, які пройдзе ў Беларусі з 17 красавіка па 17 траўня, расказана аб бачанні гэтай рэспубліканскай кампаніі, а таксама аб укладанні ў яе рэалізацыю праекту ГейБеларусь, суарганізатара гэтай месячнай кампаніі. Некаторыя абмеркаванні выклікалі вялікія дыскусіі. Бурныя дэбаты разгарнуліся вакол такіх тэм, як удзел у Чарнобыльскім Шляхе беларускіх ЛГБТ–актывістаў, пытанне донарства крыві гомасексуальнымі людзьмі, а таксама пытанне стаўлення да творчасці і асобы Барыса Маісеева, які 28 сакавіка выступіць у Мінску. Адрозненне меркаванняў у сяброў праектаў навочна дэманструе дэмакратычны прынцып працы і правядзення Паседжанняў. Таксама былі абмеркаваныя шляхі і магчымасць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, а таксама з іншымі ЛГБТ–праектамі. З такіх праектаў асабліва дадатна было адзначана супрацоўніцтва з Галоўным Gay–радыё Расіі і Беларускім парталам геяў, лесбіянак, бісексуалаў і транссэксуалаў Gay.by. Пасля афіцыйна–дзелавой часткі ўдзельнікі і госці Паседжання прынялі ўдзел у забаўляльнай: невялікі фуршэт у офісе Паседжання за сяброўскімі, цёплымі і адкрытымі гутаркамі, нефармальныя зносіны і абмеркаванне абсалютна розных тэм. Затым удзельнікі і госці Паседжання былі запрошаныя на дзве гей–вечарыны, якія праходзілі ў гэты час у Мінску — у клубе «Врата дракона» і клубе «Люцік». Праекты ГейБеларусь і ГейРасія — праваабарончыя праекты, якія адстойваюць права на каханне і натуральнае жыццё для гомасексуальных людзей Расіі і Беларусі, актыўнымі і радыкальнымі метадамі. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыГейБеларусь абвяшчае конкурс на вакансіі галоўнага рэдактара і карэспандэнта ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" Вынікі 2011 года па версіі GayBelarus.By Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі 24 снежня - сход "ГейБеларусі" ў Мінску. Запрашаем! Актывістаў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" дапытваюць спецслужбы 20 чалавек у Гомелі, 18 чалавек у Віцебску 26 лістапада ў Віцебску фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 18 лістапада ў Гомелі фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі 15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход "ГейБеларусі" Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |