|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 17 жніўня 2009 а 638 Сяргей Андросенка: «Мы мусім аб’яднацца вакол ідэі Прайда»![]() Толькі запланаваны, але яшчэ не абвешчаны, у наступным годзе Славянскі гей-прайд у Мінску, ужо выклікае шмат абмеркаванняў як сярод самой ЛГБТ-супольнасці, гэтак і сярод актыўнай грамадзянскай супольнасці. Хрысціяне выношваюць ідэю контрманіфестацыі, мінскі гей-клуб думае зачыніцца ажно за тыдзень да яшчэ толькі плануемай гей-маніфестацыі ў траўні 2010 года, актывісты розных рухаў прадказваюць развіццё падзей, самі беларускія геі і лесбіянкі яшчэ чакаюць тлумачэння важнасці мерапрыемства. Гей-прайд павінны аб’яднаць нас, сябры. І гэта не ў залежнасці, наважыцеся вы на яго выйсці ці не. Мы павінны аб’яднацца ў падрыхтоўцы да Прайду, як гэта зрабілі ў гэтым годзе гомасэксуалы балтыйскіх краін, гомасэксуалы Сербіі, Харватыі, Індыі і Кітаю. Мы павінны быць больш сплачонымі! Мы не павінны баяцца рэалізацыі свайго права на свабоду мірнага(!) сходу. Мы мусім аб’яднацца вакол ідэі Прайда і агульнымі намаганямі весці яго падрыхтоўку: весці штодзённую тлумачальную і інфармацыйную работу. Мы не павінны самі адзін аднаго абмяжоўваць у правах. Публічныя спрэчкі паміж актывістамі ў гэтай сітуацыі не столькі прынізяць адзін з бакоў, колькі прадэманструюць слабасць беларускага ЛГБТ-руху, адсутнасць ідэйнай еднасці і салідарнасці, і нашкодзяць не аднаму з бакоў, а ўсім адразу. 2008 год стаў для беларускай ЛГБТ-супольнасці пераломным, купцы беларускіх ЛГБТ-актывістаў ўдалося вывесці пытанне правоў гома-, бі- і транссэксуалаў з засені маргінальнасці, у якой гэтыя пытанні знаходзіліся ад 2003 года. У 2009 годзе ўдалося наладзіць і адпачынак, і, нават, нейкую творчую рэалізацыю прадстаўнікоў беларускай ЛГБТ-супольнасці. Мінск, Belarus Gay Pride-parade 2001: На працягу гэтага часу мы неяк нясмела спрабавалі выносіць на абмеркаванне пытанне палітычнай гамафобіі і дыскрымінацыі па сэксуальнай прыкмеце. Але адначасова мы казалі, што гамафобіі ў краіне мала. Зараз нашыя апаненты самі кажуць адваротнае – тым яшчэ больш важнае правядзенне ў Мінску Гей-прайда з антыдыскрымінацыйнымі лозунгамі. Гамафобія ў краіне ёсць, як і дыскрымінацыя, аб чым смела заяўляюць людзі на розных пасадах, ці то выбітныя танцоры, ці то «праваслаўныя» дактары. Раней былі нясмелыя спробы, зараз час праявіць сваю смеласць і рашучасць! Чаканне… Мы можам чакаць падыходзячай сітуацыі дзесяцігоддзе-два – для гісторыі гэта не прамежак. Але для чалавека, для кожнага з нас, для людзей, якія сёння становяцца ахвярамі палітычнай і бытавой гамафобіі? У што для іх могуць ператварыцца гэтыя дзесяцігоддзі нашай агульнай маўклівасці?! Колькі гомасэксуальных падлеткаў будуць расці ў страсе раскрыцця і з адчуваннем сваёй другаснаці, шкоднасці!? Колькі соцень фіктыўных гетэрасэксуальных шлюбаў павінны заключыць гомасэксуалы для поўнага шчасця беларускага грамадства!? Мы не павінны чакаць таго, каб, як на Украіне, вітаць стварэнне гамафобнай арганізацыі, каб, як у Ізраілі, чакаць, пакуль у нас будуць страляць. Мінск, Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 2008: Калі мы кажам аб дыскрымінацыі, мы кажам і аб фізічным гвалце. Гетэрасэксуалаў не збіваюць за тое, што яны гетэрасэксуалы. Пакуль гомасэксуалаў будуць збіваць з-за таго, што яны гомасэксуалы, мы можам патрабаваць ад дзяржавы адмысловай абароны сваіх жыццяў і здароўя, мы можам патрабаваць антыдыскрымінацыйнае заканадаўства. Беларускае заканадаўства не прызнае і магчымасць стварэння сям’і двума мужчынамі або дзьвума жанчынамі. Аднак мы, геі і лесбіянкі, ствараем свае сем’і з тымі, каго кахаем. Дзяржава не бароніць нашы агульныя інтарэсы і маёмасць. Усе пакаленні беларусаў пагаджаліся з такой няроўнасцю і працягваюць пагаджацца. Мінск, Queer-шпацыр, 11 кастрычніка 2008: У Беларусі да сённяшняга дня няма ніводнай легальнай арганізацыі, якая бы займалася лабаваннем і адвакацыяй правоў ЛГБТ-супольнасці, да сённяшняга дня ў Беларусі не было санкцыянавана ніводнае публічнае мерапрыемства, да сённяшняга дня ў Беларусі вельмі высокая ступень схаванасці гомасэксуалаў – геі і лесбіянкі баяцца публічнасці і робяць гэта не без падставаў. Гей-прайд і павіны быць справакаваны нашым жаданнем выйсці з таго андэграўнду, у які нас загналі, ці ў якім мы свядома апынуліся, і дэманстрацыяй гэтага жадання. Чым можа скончыцца Гей-прайд у Мінску, сапраўды, яшчэ ніхто сцвярджаць не возьмецца, але мы, беларуская ЛГБТ-супольнасць, павінны разам займацца ягонай падрыхтоўкай. А калі рабіць гэта не супольна, то бачыць адзін у адным апору, надзею. Мы не павінны спрыяць унутранай гамафобіі! Да запланаванага ў Мінску Прайда яшчэ 9 месяцаў – у нас ёсць час, каб знайсці агульную мову, ўзяцца за рукі і выйсці на вуліцы Мінска, каб разам сказаць, што мы «За Беларусь!», за Беларусь без гамафобіі і дыскрымінацыі! Сяргей Андросенка, 17 жніўня 2009 Аўтар артыкулу: Сяргей Андросенка Матэрыялы, блізкія па тэматыцыІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Лондон в июле принимает всемирный WorldPride 2012 Алесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае" Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) Киевский гей-прайд 2012 - ответ на "гомофобную истерию" Анекдот з жыцця. Чаргінец звярнуўся да актывіста "ГейБеларусі" як да дзяўчыны Сотрудник фонда имени Генриха Бёлля акцентировал внимание на гомофобии БХД Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці Першы нацыянальны Украіны: барацьбу за свае правы вядуць украінскія сэксменшасці Автор "Гендерного маршрута" Ирина Соломатина считает, что ЛГБТ-движение Беларуси разобщено Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахСяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио) Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности 30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди" Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё) |
Камэнтары
Было б файна, каб Прайд не зацыкліваўся на ідэі пратэсту, сайцыяльнага ці палітычнага. Ён яшчэ - сьвята супольнасьці для самой супольнасьці і для ўсяго люду. Так яго й варта пазіцыянаваць (асабліва ў цяперашняй Беларусі) - як сьвята, на маю думку.
Удалы артыкул.
я полностью согласен с игорем! прайд это праздник! шумный и весёлый.на мой взгляд проводить его можно где и как угодно.отябрьская для этого совершенно не нужна! для меня важна моя свобода свобода моей семьи и моих друзей а не показуха для прессы с шумным орестом и судом! так что небудет праздника разрешения и полной безопасности на мой взгляд придут могиналы и крэйзи,красиво получат п....ды от омона,штрафы и суды.а потом будут орать что всё плохо! доют "тебе" бондголор иди и устраивай марши гордости рэйвы карнавал приглошай друзей семьи гостей.а ради скандала лично я больше участия принемать небуду.спасибо накушолся(использовали,обесчания по безопасности и штрафам не сдержали).так что я за мир улыбки праздники веселье и доброту без омона