|
|
|
|
Сёння 10 лютага
|
Навіны » Беларусь » 11 чэрвеня 2010 а 124 Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам![]() 10 чэрвеня ў парку Дружбы народаў прайшоў санкцыянаваны мітынг з нагоды ўказу № 60. Указ уключае шэраг навацый, мэта якіх — кантроль за канчатковымі карыстальнікамі. Да мітынгу далучыліся і актывісты праваабарончага праекта GayBelarus.By. Большасць удзельнікаў прасдаўлялі «Рух будучыні» ды незарэгістраваных нацыянал-бальшавікоў. Галоўны рэдактар часопіса «GAY: good as you» Сяргей Прадзед заявіў на мітынгу, што прадстаўляе ініцыятыву «ГейБеларусь»: «Мне сумна, што грамадзкасць не падтрымала гэты мітынг. Хтосьці пабаяўся “чырвоных”, хтосьці па іншых меркаваннях. Асабіста я прадстаўляю ініцыятыву «ГейБеларусь» і я не пабаяўся прыйсці сёння сюды, каб выказацца супраць гэтага загаду, таму што гэта апошні голас свабоды, гэта апошняе, праз што мы можам данесці нейкую інфармацыю да людзей». Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў канцы мінулага году, паставіў задачу наўпрост: карыстальніка інтэрнэту павінна быць магчыма пры неабходнасці ідэнтыфікаваць. Указ прэзыдэнта № 60 гэтае патрабаванне ўлічвае. У парку Дружбы народаў сабралася каля паўсотні чалавек. Гэта і прадстаўнікі нацыянал-бальшавікоў, і сэксуальных меншасцяў і «Руху будучыні». Дарэчы, апошняя арганізацыя якраз і ўтварылася дзякуючы інтэрнэту — яе ўдзельнікі знайшлі адзін аднаго праз сацыяльную сетку "ВКонтакте", аб’ядналіся й афіцыйна зарэгістраваліся.
Нацыянал-бальшавікі, якіх была большасць сярод удзельнікаў, паведамілі Радыё Свабода, што іх сайт зарэгістраваны ў Канадзе. І цяпер яны абсалютна перакананыя, што ў Беларусі іх ніколі не зарэгіструюць. Раней нацболы былі вядомыя негатыўнымі акцыямі: антысеміцкімі лозунгамі на платах, апаганьваннем сядзібы БНФ, латыскага й літоўскага пасольстваў. Але гэтым разам яны прыйшлі патрабаваць дэмакратыі, гучней за іншых скандавалі «Свабоду інтэрнэту!». Нацыянал-бальшавікі заклікалі 23 чэрвеня сабрацца а 19-й гадзіне на плошчы Свабоды. Яны сказалі, што месца гэтае невыпадковае. Яны лічаць, што наступ на інтэрнэт азначае для маладых людзей, асабліва для інтэлектуальных, для студэнтаў, крок назад. За акцыяй назіралі прадстаўнікі міліцыі і некалькі амонаўцаў. Яны не ўмешваліся ў ход мітынгу. Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня. ГейБеларусь ужо паведамляла, што ўжо становіцца дасяжнай і праз GayBelarus.Org. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыБелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов" Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНаталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець" Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё) Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая Белорусские ЛГБТ-активисты подали заявление о проведении марша равноправия Гей-активист Сергей Прадед пошлёт Лукашенко учебник по сексологии В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў публічнае мерапрыемства супраць гамафобіі |