Навіны » Беларусь » 30 верасьня 2009 а 1924
Тэкст Мінскай Рэзалюцыі аб правах ЛГБТ
Мінская Рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў
і трансгендарных людзей
Мы, удзельнікі міжнароднай канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі. Перспектывы супрацоўніцтва з сектарам НДА і актыўнай грамадзянскай супольнасцю для пераадолення гамафобіі ў Беларусі»,
прымаючы да ўвагі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Рэкамендацыю №1474 Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы пра становішча лесбіянак і геяў у краінах чальцах Рады Еўропы, Міжнародны Пакт грамадзянскіх і палітычных правоў,
улічваючы, што Рэспубліка Беларусь дэкрыміналізавала гомасэксуальныя адносіны ў 1994 годзе, а ў 1990 годзе Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць з пераліку псіхалагічных захворванняў,
мяркуючы, што Рэспубліка Беларусь імкнецца стаць паўнапраўным чальцом Рады Еўропы,
звяртаемся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Ураду Рэспублікі Беларусь і Парламенту Рэспублікі Беларусь з заклікам:
- Унесці ў пералік заканадаўча забароненых падстаў для дыскрымінацыі паняцця сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці;
- Унесці ў крымінальнае заканадаўства папраўкі, якія тычацца забароны распальвання нянавісці і варожасці па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці;
- Ураўняць у правах аднаполыя і разнаполыя сямейныя пары;
- Афіцыйна прызнаць 17 траўня ў Рэспубліцы Беларусь Днём супрацьстаяння гамафобіі;
- Аказваць садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў супраць гамафобіі ў Беларусі, уключаючы садзейнічанне правядзенню 15 траўня 2010 года мерапрыемстваў Славянскага гей-прайда ў Мінску;
- Прызнаць права арганізацый геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей на дзяржаўную рэгістрацыю;
- Спыніць практыку блакавання доступу да ЛГБТ інтэрнэт-рэсурсаў.
Мінск, Рэспубліка Беларусь 26 верасня 2009 года
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
міжнароднай канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі. Перспектывы супрацоўніцтва з сектарам НДА і актыўнай грамадзянскай супольнасцю для пераадолення гамафобіі ў Беларусі»,
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/v-minske-proshla-krupneishaya-v-istorii-belarusi-lgbt-konferenciya.html
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/tekst-minskai-rezalyucyi-ab-pravah-lgbt.html