|
|
|
|
Сёння 5 лютага
|
Навіны » Беларусь » 8 студзеня 2010 а 035 Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота)![]() Культурна-творчая акцыя трансвестытаў, травесці і з імі салідарных у другі раз прайшла у Мінску ўвечары 6 студзеня 2010. Транс-Калядкі, як і ў мінулым 2009 годзе, прайшлі ў заможным раёне элітнай забудовы ў мікрараёне Усход, за Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, па вуліцах Валенція Ваньковіча, Ігната Буйніцкага і да іх прылеглых. Акцыя была арганізаваная праваабарончым праектам «ГейБеларусь». У Транс-Калядках прыняло ўдзел дзесяць чалавек, хлопцы і дзяўчаты; усё прайшло ў атмасферы свята, нацыянальнай беларускай традыцыі. Акцыя прайшла без здарэнняў. Наадварот, удзельнікі акцыі ўсё больш сустракаліся з добразычлівасцю і ўсмешкамі, з віншаваннямі і ўсцешанымі тварамі. Па словах удзельніцы Транс-Калядак Малышкі Клаўдзіі, вельмі добра, што ўтвараецца падобная традыцыя, «калі ў ЗША робяць забег трансвестытаў, па ўсім свеце ладзяць конкурсы прыгажосці травесці, то ў Беларусі ладзяць Транс-Калядкі – гэта можа стаць нашай асаблівасцю». Малышка Клаўдзія пераканана, што з гадамі акцыя набудзе большую папулярнасць і на яе будзе выходзіць у разы больш ражаных людзей. Яна задаволеная тым, што сёння зрабілі калядоўшчыкі і тым, што сёння было назбірана. Арганізатар Транс-Калядак-2009 Сяргей Андросенка выказаў меркаванне, што вельмі добра, што беларускі ЛГБТ-рух займаецца прапагандай не толькі цярплівасці і правоў чалавека, але і нясе ў людзі любоў да нацыянальных традыцый, нацыянальных каштоўнасцяў. «Мы святкуем Хэлоўін, але абсалютна раўнадушныя да сваіх старажытных традыцый. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць. І беларускія ЛГБТ-актывісты могуць паспрыяць гэтаму. Мы клапоцімся за сваю індывідуальнасць, не толькі гендарную і сэксуальную, але і нацыянальную. З’яўляючыся меншасцямі, мы застаемся беларусамі». – выказаў сваё гледзішча кіраўнік «ГейБеларусі» Сяргей Андросенка. У гэтым годзе і падлеткі далучыліся да акцыі: Праз увесь горад: А па дарозе танчым: Дзяўчына ў вобразе сапраўднага беларускага мужыка, а мужчына як жанчына: Рыхтуем пакункі для падарункаў: Вось і першыя гаспадары аддзячылі за песні: Большасць гаспадароў вельмі рады калядоўшчыкам: Гатовы танчыць і спяваць разам з імі Мужчыны таксама рады Транс-Калядкам: Нехта пляскаў у далоні, пакуль калядоўшчыцы спявалі: Усе хацелі быць шчаслівымі ў наступным годзе: Дорачы ўсмешкі: Калядная зорка: Эх! А зараз дзелім накалядаванае: Фота: Валера Пераверзін і Мікіта Хмарун, «ГейБеларусь» Аўтар артыкулу: ГейБеларусь, фота: Валера Пераверзін і Мікіта Хмарун Матэрыялы, блізкія па тэматыцыТравести-шоу "Поющие Королевы" зарегистрировали товарный знак и едут в тур в Пинск и Гродно "Поющие Королевы" на вечеринке Минского гей-прайда 2011 (видео) Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле 20 ноября - Международный день памяти трансгендеров Жители Коста-Рики потрулируют улицы в надежде убрать с них травести и транссексуалов 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахРэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |
Камэнтары
бляць бабы вы такие смешныя
прадстауляю сабе усю гэную ха ха ха разцалоуваю