|
|
|
|
Сёння 9 лютага
|
Навіны » Беларусь » 7 студзеня 2009 а 456 Транс-Калядкі ўпершыню адбыліся ў Мінску (+фота)![]() Афішаваная культурна-творчая акцыя трансвестытаў, транссэксуалаў і з імі салідарных у Мінску адбылася. Транс-Калядкі прайшлі ў заможным раёне элітнай забудовы ў мікрараёне Усход, за Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, па вуліцах Валенція Ваньковіча, Ігната Буйніцкага і да іх прылеглых. Да акцыі таксама далучылася маладая беларуская травесці-дзіва Сымона ГЛАМ, яна была Снягуркай. Акцыя была арганізаваная Беларускай ініцыятывай за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе. На Транс-Калядкі прыйшло паўдзельнічаць, як і планавалася, 15 чалавек, хлопцы і дзяўчаты, усё прайшло ў атмасферы свята, нацыянальнай беларускай традыцыі і гонару за ўласную смеласць. Большасць удзельнікаў да месца збору дабіраліся сваім ходам прама ў жаночых строях, грамадскім транспартам, што праўда не выклікала непакою і абурэння іншых пасажыраў. Падчас акцыі здарэнняў не было, акцыя прайшла пазітыўна, людзі ўспрымалі пераапранутых хлопцаў вельмі цёпла, шчыра, гамафобныя і трансафобныя пасылы адсутнічалі. Наадварот, удзельнікі акцыі ўсё больш сустракаліся з добразычлівасцю і ўсмешкамі, ці, нават, атрымлівалі штосьці ў падарунак, у тым ліку ад выпадковых мінакоў. Па словах удзельніцы Транс-Калядак Фросі, акцыя ўдалася, у далейшым яна была бы рада паўдзельнічаць у паўторным падобным мерапрыемстве. Яна задаволеная тым, што сёння зрабілі калядоўшчыкі і тым, што сёння было назбірана. Пасля Транс-Калядак гаманкі карнавал амаль у поўным складзе накіраваўся ў клуб “Люцік”, дзе калядоўшчыцы працягнулі свае гулянкі, пляскі і іншыя забавы. Дырэктар клубу таксама павіншаваў і пачаставаў калядоўшчыкаў. Удзельнікі Транс-Калядак вельмі каларытна ўпісаліся ў гарачую клубную калядную вечарыну і зарадзілі яе яшчэ большай энэргіяй. Каментар аўтара ідэі і арганізатара Транс-Калядак-2009 Сяргея АНДРОСЕНКІ: "Акцыя выканала сваю задачу, мы не толькі выказалі сваю прыязнасць і любоў да Беларусі, мы гэта прадэманстравалі ў дзеянні: мы хадзілі па горадзе і спявалі беларускія прыпеўкі, галасілі і танчылі. Не ўсё, магчыма, было зроблена па ўсіх законах традыцыйнага калядавання, але мы стараліся, а калі і ўнеслі нешта сучаснае, то думаю, гэта пойдзе сёння старажытнай традыцыі на карысць. Было вельмі марозна, тым не менш калядавалі на вуліцах каля 2 гадзін. У наступным годзе мы плануем выйсці на паўторнае калядаванне і ўвогуле зрабіць Транс-калядкі традыцыйнай зімовай ЛГБТ-дзеяй у Мінску." На платформе:
На сцэне каля Нацыяналкі канцэрт травесці дзіў, усе травесці памруць ад зайздрасці:
Мужчына чым багаты, тым і рады падзяліцца з калядоўшчыцамі:
Прыгажуні едуць у клуб з пакункамі і пачастункамі:
Самыя адвязныя чувіхі Мінска:
Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыТравести-шоу "Поющие Королевы" зарегистрировали товарный знак и едут в тур в Пинск и Гродно "Поющие Королевы" на вечеринке Минского гей-прайда 2011 (видео) Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле 20 ноября - Международный день памяти трансгендеров Жители Коста-Рики потрулируют улицы в надежде убрать с них травести и транссексуалов 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахІдэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца Рэха добрай вечарыны: Celebrate Pride Party 2011 (фота) 10 кадраў сёмага Мінскага гей-прайда Побывав на Минском гей-прайде украинские активисты хотят организовать Прайд в Киеве Мингорисполком: так называемый "гей-прайд" Cтарший пастор церкви "Благодать" поблагодарил Мингорисполком за запрет гей-шествия Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд? Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео) |