Сёння 10 лютага
Навіны

У Чорны спіс ГейБеларусі дададзены прозвішчы двух журналістаў

У Чорны спіс ГейБеларусі дададзены прозвішчы двух журналістаў

У Чорным спісе ГейБеларусі апынуліся журналіст газеты Савета міністраў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліка” Юрый Бяствіцкі і журналіст незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Васіль Сямашка. Абодва журналісты скарысталіся сваімі службовымі паўнамоцтвамі для ўхвалення дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасці і прапаганды гамафобіі напярэдадні і падчас Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску.

Юрый Бяствіцкі апублікаваў у №77 (4989) газеты “Рэспубліка” за 29 красавіка 2010 года гамафобны артыкул “Голубая луна с розовым отливом”, у якім называе ўсё, што звязаная з ЛГБТ-асобамі – мярзоццем. Васіль Сямашка праявіў сябе 15 траўня, прыйшоўшы, скарыстаўшыся сваімі журналісцкімі паўнамоцтвамі, на неаб’яўленае месца шэсця, з яйкамі. Таксама ён вульгарна мацюкаўся ў бок удзельнікаў мірнага шэсця.

У сваім артыкуле журналіст Юрый Бяствіцкі піша, што “чтобы разнообразить жизнь, решили плодить транссексуалов, заключать однополые браки, от которых, как известно, дети не рождаются. Испытали – понравилось, одни удовольствия, и никаких последствий, кроме СПИДа”. Таксама сп. Бяствіцкі не сквапіцца на абразы і называе геяў і лесбіянак дамарошчанымі і мярзоццем. Такім чынам не выклікае сумневу, што аўтар умысна імкнуўся праз рэспубліканскі дзяржаўны сродак масавай інфармацыі умацаваць непапулярны вобраз-гомаскуала, як разносчыка СНІДу, які вядзе брыдкі і выключна непрыстойны лад жыцця.

Журналіст інфармагенцыі БелаПАН, фота- і відыёаператар, член Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Васіль Сямашка скарыстаўся прывілеем журналіста, каб патрапіць на шэсце Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску. Кідаў ва ўдзельнікаў мірнай акцыі яйкі, брыдкасловіў у бок маніфестантаў, выкрыкваў мацюкі. Калі затрыманыя на шэсці выйшлі на волю, стала вядома, што ён таксама здаваў удзельнікаў АМАПу. Актывісты Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” бачаць у даным інцыдэнце парушэнне журналісцкай этыкі.

Кідаючы яйкі ва ўдзельнікаў шэсьця, Васіль Сямашка, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча (толькі журналісты ведалі аб месцы правядзення шэсця), хацеў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць таго, што геі, лесбіянкі і трансгендары маюць права змагаюцца за свае правы. Таксама ўсё сваё сэксуальнае нявуцтва і агрэсію і нецярплівасць да гомасэксуалаў сп. Сямашка прадэманстраваў у артыкуле "Василий Семашко. МНЕНИЕ. Гомофобы и гомолюбы" на сайце Naviny.by, які ён напісаў амаль праз тыдзень пасля шэсця Славянскага гей-прайда ў Мінску, і ў якім цешыцца і сваім учынкам, і сваёй гамафобнай грамадзянскай пазіцыяй.

У выніку Чорны спіс ГейБеларусі складаецца з 15 пазіцый.

Нагадаем, Чорны спіс пачаў складацца напрыканцы 2006 года.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte